Цішэй едзеш — далей будзеш

Законнасць і парадак

З 12 па 21 мая 2010 года на тэрыторыі Гомельскай вобласці праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў “Скорасць”. У гэты перыяд на вулічна-дарожнай сетцы з улікам месц канцэнтрацыі ДТЗ арганізавана выстаўленне максімальнай колькасці нарадаў дарожна-патрульнай службы. Пры ажыццяўленні кантролю за захаваннем вадзіцелямі скорасных рэжымаў выкарыстоўваюцца прыборы фота- і відэафіксацыі.

Незахаванне вадзіцелямі скорасных рэжымаў з’яўляецца адной з асноўных прычын дарожна-транспартных здарэнняў. За 4 месяцы бягучага года на тэрыторыі вобласці па гэтай прычыне зарэгістравана 25 ДТЗ, у выніку якіх 6 чалавек загінулі і 25 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Да прыкладу, 29 красавіка грамадзянін Д., 1968 года нараджэння, не маючы правоў, кіраваў аўтамабілем “Кіа-Сепхія” па вуліцы Чырвонаніўскай у г. Хойнікі. У шляху следавання на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем і наехаў на дрэва. Вадзіцель ад атрыманых траўм памёр на месцы, а пасажырка атрымала цялесныя пашкоджанні.

Людзі часта праяўляюць занадта вялікую самаўпэўненасць у поспеху прадпрымаемых дзеянняў, ва ўмовах дарожнага руху гэта з’яўляецца прычынай памылак. Пры выбары скорасці  вадзіцель павінен улічваць абмежаванні яе, інтэнсіўнасць руху, агляднасць дарогі, асаблівасці і стан транспартнага сродка і перавозімага ім грузу, дарожныя, метэаралагічныя ўмовы і іншыя фактары, зніжаючыя празрыстасць атмасферы, якія ўплываюць на бачнасць дарогі ў напрамку руху.

У цёмны час сутак або пры недастатковай бачнасці скорасць  павінна дазваляць вадзіцелю спыніць транспартны сродак у межах бачнасці дарогі. Пры ўзнікненні перашкоды або небяспекі для руху, якія вадзіцель у стане выявіць, ён абавязаны неадкладна прыняць меры да зніжэння скорасці і спынення транспартнага сродка.

Згодна з арт. 18.13 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь перавышэнне вадзіцелем устаноўленай скорасці руху ад 10 да 20 кіламетраў у гадзіну цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 1 базавай велічыні, ад 20 да 30 кіламетраў у гадзіну – накладанне штрафу ад 1 да 2 базавых велічынь, на 30 і больш кіламетраў – штраф ад 2 да 10 базавых велічынь. Паўторнае перавышэнне скорасці ад 20 кіламетраў у гадзіну і больш чым на 30 км/гадзіну на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання цягне накладанне штрафу ў памеры ад 4 да 15 базавых велічынь або пазбаўленне права кіравання транспартным сродкам тэрмінам да 1 года.


Д. АПАНАСЮК,
старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ РАУС,
старшы лейтэнант міліцыі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *