На пяць з плюсам

Спорт

У Пінску прайшло першынство Рэспублікі Беларусь па цяжкай атлетыцы сярод юніёраў.


У гэтых прэстыжных спаборніцтвах удала выступілі выхаванцы Хойніцкай СДЮСШАР. Чэмпіёнамі краіны сталі Іна Палуянава і Таццяна Нікіценка. Другі вынік па суме двухбор’я паказаў Раман Галезнік, а трэція месцы ў сваіх вагавых катэгорыях занялі Архан Аліеў, Андрэй Вашчанка і Вольга Нікіценка.

Крыху не пашанцавала Яўгенію Лявіцкаму, які па суме ўзнятых кілаграмаў спыніўся ў адным кроку ад п’едэстала гонару і заняў чацвёртае месца.

Рыхтавалі каманду да спаборніцтваў трэнеры А. Шпарун, М. Глушакоў, А. Навіцкі і А. Бяляўскі.


У. БОРДАК,
дырэктар Хойніцкай СДЮСШАР.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *