«Выратуем! Захаваем! Створым!»


У рамках 3-га этапа абласной акцыі “Выратуем! Захаваем! Створым!”, які меў назву “Зялёны свет”, прадстаўнікі вучнёўскай моладзі (СШ № 3 і гімназія) пасадзілі амаль 60 саджанцаў каштана каля гарадской лазні па вул. Жукава.


Працоўная ж моладзь Хойнікшчыны, займалася высадкай саджанцаў на тэрыторыі лясніцтва. Прадстаўнікі райвыканкома, запаведніка, лясгаса, торфабрыкетнага завода і ПУП “Палескія сыры” разам з навучэнцамі ДПТВ-183 на двухгектарнай плошчы пасадзілі 2000 саджанцаў сасны і дуба.


Ірына НОВІКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *