Ах, гэты ліпень у Акцябры! У Ніны Радзюшкі пахне агуркамі і бульбачка цвіце

Добраўпарадкаванне Наши проекты

На гэтым тыдні завіталі ў госці да добразычлівай жыхаркі Акцябра Ніны Радзюшкі.

З ёй мы пазнаёміліся зімой – упаўнаважаная пасёлка Акцябр, Ніна Міхайлаўна расказала пра родныя мясціны, яе абаяльных жыхароў і запрасіла прыязджаць, калі ўсё тут цвіце.

Хаця і не заспела пабачыць буйны росквіт руж, затое атрымала неверагодную асалоду ад дагледжанага падворка жанчыны. Дарэчы, Ніна Міхайлаўна сама косіць газон.

На свежым паветры тут адпачываюць шэрагі герані – чырвоныя і ружовыя, яны займаюць усё вольнае месца.

А яшчэ наша гаспадыня прадэманстравала свой першы ўраджай: маладыя агурочкі ўжо ў кошыку, а вось памідоры і перцы яшчэ ў цяпліцах водару і смаку набіраюцца.

Нечага і казаць, акрамя аднаго – хараство!

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *