Лепшыя юныя выратавальнікі


У чарговы раз на базе раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прайшоў злёт юных выратавальнікаў-пажарных, арганізатарамі якога выступілі РАНС, аддзелы адукацыі, па справах моладзі райвыканкома, раённы камітэт БРСМ. Паспаборнічаць у пяці конкурсах прыбылі прадстаўнікі 13 школ горада і раёна.

Першае месца за агляд строю атрымала каманда Паселіцкага д/с-СШ, у эстафеце перамаглі прадстаўнікі СШ № 3 г. Хойнікі, у конкурсе знатакоў – каманда Глінішчанскага д/с-СШ, а за веданне правіл аказання першай даўрачэбнай дапамогі першае месца было прысуджана дзяржаўнай гімназіі. У конкурсе насценгазет “Юны прапагандыст” першае месца атрымала Паселіцкага д/с-СШ.

Па агульных выніках на першую прыступку п’едэстала гонару паднялася каманда Казялужскай СШ, другімі сталі прадстаўнікі дзяржаўнай гімназіі, трэцімі – СШ № 3. Пераможцы атрымалі прызы ад арганізатараў і салодкія падарункі ад АСП “Каапнарыхтпрам”.


Ірына НОВІКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *