Узнагароды за майстэрства


1 чэрвеня ў ГЦКіС “Меліяратар” прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей.

Пасля ўступных слоў прывітання і віншавання начальнік аддзела культуры райвыканкома В.І. Баранаў уручыў Ганаровыя граматы аддзела культуры за высокае выканаўчае майстэрства, прапаганду самадзейнай мастацкай творчасці, актыўны ўдзел у культурна-масавых мерапрыемствах Вераніцы Махнавец (на здымку), Анастасіі Лабачовай, Сяргею і Алегу Мядзведзевым, Вікторыі Барадулінай, Аляксею Пюро. Падзяка аддзела культуры за актыўны ўдзел у культурна-масавых мерапрыемствах горада і раёна аб’яўлена Наталлі Карповіч і Вячаславу Швяцу.


ДОБРЫЯ СПРАВЫ ДЭПУТАТАЎ


Ад дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў – індывідуальнага прадпрымальніка А.Р. Ярмоленкі і дырэктара ПМС В.У. Іванюценкі юным удзельнікам культурнага жыцця раёна былі ўручаны салодкія падарункі. Грашовыя сродкі ў памеры 100 тысяч рублёў на паездку гэтых дзяцей у Гомельскі палаца-паркавы ансамбль выдзеліў дырэктар завода гідраапаратуры В.Я. Смальцар.

Пасля афіцыйнай часткі прайшоў святочны канцэрт, на якім свае музычныя і танцавальныя здольнасці дэманстравалі юныя таленты Хойнікшчыны.


Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *