Зачаравалі танцамі

Культура

Pyf6gtPll7wЗ нагоды Міжнароднага дня танца ў гарадскім цэнтры культуры г. Хойнікі прайшоў канцэрт «Танцавальная планета». На ім выступілі ўзорны калектыў «Драйв», калектывы «Каскад», «Вясёлка» ЦТДіМ г. Хойнікі і танцавальны калектыў цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.п. Брагін.
a7tC2Wr5_JQ dSOegGCGb8kСвята аб’яднала ўсіх тых, каму падабаецца выражаць свае эмоцыі ў руху. Імгненныя авацыі заглушалі апошнія такты музыкі – гэта і стала несумненным доказам прызнання публікі. Як заўсёды шыкоўна і заўзята танцавалі на сцэне дзяўчаты з «Драйва» і «Каскада», свае здольнасці дэманстравала малодшая група «Драйва», радавалі шчырым і старанным выкананнем самыя маленькія – дзяўчынкі і хлопчыкі з «Вясёлкі».
jv6lQ-4KmpA

DSC_0856

DSC_0730

DSC_0902Рэпертуар хойніцкіх танцавальных калектываў штогод расшыраецца і ўзбагачаецца. Не забываюцца артысты паклапаціцца пра ўборы – новыя касцюмы танцорам шые адна з салістак «Каскада» Л. Паламошына. Ёй і нязменнаму кіраўніку танцавальных калектываў ЦТДіМ А. Ляснічай шчыра дзякавалі апладысментамі ўсе гледачы і артысты.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *