Будуць-задаволены курсанты-вадзіцелі


Хойніцкая раённая арганізацыйная структура ДТСААФ рыхтуецца адзначыць свята беларускага пісьменства. З гэтай мэтай дзеля паляпшэння тэарэтычнай часткі навучання курсантаў-вадзіцеляў за кошт уласных сродкаў праведзены рамонт вучэбных кабінетаў.

А зараз робіцца ўсё, каб надаць прывабны выгляд памяшканню ДТСААФ. Прадугледжана абшыць сайдынгам фасад будынка, вырабіць дах з металачарапіцы, добраўпарадкаваць уваход.

Гэтыя работы зараз згодна з праграмай падрыхтоўкі і правядзення Дня беларускага пісьменства праводзіць калектыў гомельскага прыватнага прадпрыемства “Стройк”. Усё робіцца дабротна, на сумленне. Відавочна, што гэты будынак арганічна ўвальецца ў абноўлены архітэктурны ансамбль нашага горада.


Клаўдзія МІКАЛАЕВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *