Павіншавалі культработнікаў: лепшы падарунак – апладысменты

Культура Общество

Сваё прафесійнае свята – Дзень работнікаў культуры – нашы таленавітыя землякі адзначылі традыцыйна – на сцэне.

Але гэта галоўных герояў падзеі не засмуціла. Зусім наадварот.

Тым больш, што да сваёй урачыстасці яны падрыхтавалі крэатыўныя фотазоны ў фае гарадскога Цэнтра культуры.

Увесь вечар тыя, хто стварае свята для іншых, атрымлівалі віншаванні і заслужаныя ўзнагароды. Падзяка ад імя губернатара аб’яўлена метадысту раённага Дома культуры Алле Дыгун. Прыемную місію – перадаць хайнічанцы высокую ўзнагароду і падзякаваць за самаадданую працу – выканаў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Кушнер.

Cа сцэны паважаных культработнікаў павіншавалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Наталля Ешчанка, загадчык сектара культуры райвыканкама Людміла Лобан, а таксама галіновы прафсаюзны лідар Вікторыя Буркоўская і першы сакратар райкама БРСМ Наталля Іўлева.

Гучалі кранальныя вершы і запальваючыя песні, а танцавальныя кампазіцыі прымушалі захапіць дыханне.

Па-ранейшаму самым каштоўным падарункам для нашых работнікаў культурнай сферы сталі апладысменты гледачоў. А яны былі на іх у той вечар, як і заўжды, вельмі шчодрыя.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.

Фота аўтара.

Поздравляем с наградой!

За добросовестный труд, профессиональное мастерство, значительный личный вклад в развитие отрасли культуры Хойникского района и в связи с Днём работников культуры Почётной грамотой районного исполнительного комитета награждён ЧЕКАН Руслан, заместитель директора по учебно-воспитательной работе детской школы искусств.

За добросовестный труд, профессиональное мастерство, активную жизненную позицию и в связи с Днём работников культуры Благодарность районного исполнительного комитета объявлена ПЕТУХ Людмиле, заведующему Великоборского Центра досуга.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *