Шчаслівай дарогі, выпускнікі!


У сераду ў дзяржаўным прафесійна-тэхнічным вучылішчы № 183 прайшло ўрачыстае ўручэнне дыпломаў выпускнікам.


У гэтым годзе з навучальнай установы выйшлі ў дарослае жыццё 156 чалавек – спецыялісты па тэхнічнаму забеспячэнню сельскагаспадарчай вытворчасці, грамадскаму харчаванню, механічнай апрацоўцы металу на станках і лініях, эксплуатацыі і рамонту аўтамабіляў і тэхналогіі зварачных работ. Сваю працу яны пачнуць на прадпрыемствах Хойніцкага, Брагінскага, Рэчыцкага, Петрыкаўскага, Жлобінскага, Светлагорскага, Лоеўскага і Гомельскага раёнаў.

На здымку: кветкі ад выпускнікоў групы “Тэхнічнае забеспячэнне сельгасвытворчасці” майстру вытворчага навучання Г.А. Цімафеенка і куратару А.А. Купрацэвіч.


Ірына НОВІКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *