У дзесятцы лепшых


На тэрыторыі Мазырскага раёна 8-9 ліпеня прайшоў абласны турыстычны злёт падлеткаў, якія знаходзяцца на ўліку ў раённых камісіях і інспекцыях па справах непаўналетніх. Мерапрыемства прысвячалася 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Удзел у злёце прынялі 24 каманды, у тым ліку і каманда Хойніцкага раёна, у склад якой увайшлі вучні школ горада і навучэнцы ДПТВ-183.

Праграма турыстычнага злёту была вельмі насычанай (за 2 дні праведзена 9 конкурсаў). Прадстаўнікі нашага раёна прымалі актыўны ўдзел ва ўсіх іх. Як вынік – некалькі прызавых месцаў у конкурснай праграме. Так, у спаборніцтвах па дартсу вучань СШ № 1 Дзяніс Раджабаў і навучэнец ДПТВ-183 Дзяніс Карніенка занялі трэцяе месца. Такога ж выніку наша каманда дасягнула ў конкурсе мастацкай самадзейнасці і на “Лепшую паходную страву”.

У выніковым пратаколе турыстычнага злёту каманда ўвайшла ў дзесятку лепшых, заняўшы восьмае месца. Пераможцамі  сталі рабяты з г. Жыткавічы. Менавіта там і пройдзе ў наступным годзе наступны турыстычны злёт для падлеткаў з групы рызыкі.


І. ПАНЧАНКА,
начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкома.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *