Людзі аднаго калектыву Да работы з душой


Анатолій Аляксеевіч Даленчук, вадзіцель.

Словы, вынесеныя ў загаловак, ўжо на працягу 18 год працы ў АТУП-14 з’яўляюцца своеасаблівым дэвізам у прафесійнай дзейнасці А.А. Даленчука. Звязаць жыццё з тэхнікай Анатолій Аляксеевіч марыў са школьнай парты і за ўсе гады працы ні разу не ўсумніўся ў правільнасці свайго выбару.  

 Вадзіцельскае пасведчанне атрымаў пасля заканчэння курсаў у ДТСААФ г. Хойнікі. Працоўную дзейнасць пачынаў на рамзаводзе вадзіцелем. Пасля аварыі на ЧАЭС пакінуў Хойнікшчыну і атрымаў работу ў Віцебскім аўтапарку № 1, а праз год быў пераведзены на малую радзіму. Дапамагалі яму дасягаць поспехаў у працы і жыццёвых справах вясёлая усмешка, добры настрой, з якімі Анатолій Аляксеевіч стараецца ні пры якіх абставінах не расставацца. Агеньчык у вачах гэтага чалавека дапамагае выклікаць прыхільнасць да сябе ў іншых людзей.

– У мяне ўсё жыццё на колах, – усміхаючыся, гаворыць Анатолій Аляксеевіч.

Адказны чалавек, надзейны ў працы, заўжды гатоў прыйсці на дапамогу – менавіта так гавораць на прадпрыемстве аб А.А. Даленчуку. А дома ён клапатлівы і добры гаспадар.

У людзях больш за ўсё цэніць сціпласць, справядлівасць, адказнасць, сумленнасць. Менавіта гэтыя якасці характару сталі вызначальнымі для А.А. Даленчука ў выхаванні сыноў і дачкі.

Наталля ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *