Ахова працы адпавядае сусветным стандартам


Пачынаючы з 2005 года афармленнем, стварэннем і  ўкараненнем сістэмы кіравання аховай працы займалася ПУП “Палескія сыры”. Загадам па арганізацыі ад 14.08. 2009 г. было  прынята рашэнне аб стварэнні сістэмы кіравання аховай працы ў адпаведнасці з патрабаваннямі сусветных стандартаў. Факт функцыяніравання СКАП канстатаваны Калінкавіцкім ЦСМ. А 30 ліпеня 2010 года ва ўрачыстай абстаноўцы калектыву “Палескіх сыроў” быў уручаны сертыфікат адпаведнасці, зарэгістраваны ў Рэестры Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь, які сведчыць, што сістэма кіравання аховай працы вытворчасці масла сметанковага, сыроў паўцвёрдых, казеіну тэхнічнага кіслотнага і  кармавога кіслотнага адпавядае патрабаванням СТБ 18001-2009. 

Але заспакойвацца не патрэбна, важна зрабіць усё неабходнае, каб пацвердзіць гэты сертыфікат у 2013 годзе. Дзеля гэтага распрацаваны мерапрыемствы праграмы кіравання аховай працы на 2010 — 2011 гады, на прадпрыемстве створана група па правядзенню ўнутраных аўдытаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *