Захапленні хайнічан: школьнік стварыў дома музей — захавальнік былых часоў

Увлечения хойничан

Існуе меркаванне, што сучасных падлеткаў цікавяць толькі інтэрнэт і новыя мадэлі гаджэтаў. Аднак гэты стэрэатып лёгка можа развеяць сямікласнік з гімназіі Арсеній Ефіменка, які вельмі любіць вывучаць старажытную гісторыю.

13-гадовы юнак адкрыў дома своеасаблівы музей. Ён тут і дырэктар, і галоўны захавальнік, і адзіны «супрацоўнік». Толькі назву сваему «дзецішчу» не прыдумаў. Білеты на экскурсію пакуль не прадаюцца, аднак хутка можа і будуць. Бо экспанатаў назбіралася ўжо багата – 747 экземпляраў. І школьнік упэўнены, што калекцыя будзе папаўняцца. А ў гэтым яму ёсць каму дапамагаць.

Захапленне земляка пачалося з лёгкай рукі прабабулі Ганны Кандрацьеўны, якая зараз жыве ў Буда-Кашалёва. Спачатку ў музеі з’явіліся манеты і прадметы старажытнасці, посуд, далей «пад’ехалі» музычныя інструменты – радыёпрыёмнік, магнітафон. Бабуля Арсенія – Ніна Васільеўна – таксама падключылася да добрай справы ўнука і дадала яшчэ некалькі новых артэфактаў. Дзядзька Аляксандр перадаў тэлефонныя апараты и банкноты. Сябры хлопчыка прымаюць удзел – прыносяць рарытэт у музей.

– Знаходак у мяне нямала. Значная частка з агароду прынёс – пасля раллі на землю павылазілі. Больш за ўсё падабаецца манета 1654 года – для мяне яна вельмі каштоўная і прыгожая. Лічу, што старыя рэчы нельга выкідваць, іх лепш збіраць для гісторыі, а потым паказваць нашым нашчадкам. І я спадзяюся, што такім чынам буду захоўваць памяць мінулага. Гэтае хоббі – не проста так для мяне. Мой адзін прапрадзядуля Васілій Дзяйкун быў связістам у час Вялікай Айчыннай вайны, а другі – Сцяпан Туравец загінуў падчас ваенных дзеянняў.

Рекамендацыя: калі захочаце перадаць яму якую-небудзь рарытэтную знаходку, вось вам адрас: вул. Камсамольская, 18, г. Хойнікі. Спытаць Арсенія.

Вікторыя МАРОЗ. Фота аўтара.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *