Атрымалі падарункі ад газеты “Переходный возраст”


Дзяніс Цвірко – выпускнік СШ № 2, навучэнец Бабруйскага дзяржаўнага аўтатранспартнага каледжа, актыўны ўдзельнік усіх мерапрыемстваў, якія арганізуе РК БРСМ: суботнікаў, акцый па здароваму ладу жыцця, тэматычных дыскатэк.

Вольга Крыванос – выпускніца Судкоўскай СШ, навучэнка Рэчыцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа. Ей хапае часу і на выдатную вучобу, і на адпачынак з сябрамі, і на ўдзел у культурна-масавых раённых мерапрыемствах. Таму яна і лічыцца адным з самых актыўных членаў БРСМ.

Андрэй Сцешыц – вучань СШ № 3, цікаўны, творчы, таленавіты. Ніводнае раённае мерапрыемства не абыходзіцца без удзелу юнака. З энтузіязмам ставіцца да дзейнасці  БРСМ, актыўным членам якога з’яўляецца.

Сяргей Зелянкоўскі – выпускнік СШ № 3, навучэнец Мазырскага філіяла Гомельскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву. Мэтанакіраваны і камунікабельны, ініцыятыўны член БРСМ. Мае актыўную жыццёвую пазіцыю, вельмі любіць спорт. Праслаўляе Хойнікшчыну на рознаўзроўневых спартыўных спаборніцтвах.

Гэта наш гонар – лепшыя з лепшых членаў БРСМ. За сваю крэатыўнасць, аптымізм, дзейнасць на карысць малой радзімы на свяце Дня беларускага пісьменства яны атрымалі падарункі ад галоўнага рэдактара газеты “Переходный возраст” Ж.Г.  Шчурок.


Наталия ЧЕКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *