Бабчын. Дронькі. Масаны. Кажушкі. Пабывалі ў адселеных вёсках — тут час спыніўся вясной 1986 года

Главное Наши проекты

Да аварыі ў тутэйшых месцах кіпела жыццё. Зараз ніводнай жывой душы на дзясяткі кіламетраў. Раней гэта была зусім закрытая тэрыторыя, доступ куды мелі толькі вучоныя і пагранічнікі. Толькі ў лістападзе 2018 года ў беларускай зоне адчужэння і адсялення з’явіліся першыя турысты. Дарэчы, у гэтым годзе ўжо 260 чалавек (уключаючы жыхароў Беларусі, Расіі, Кітая, Германіі, Нідэрландаў) наведалі экскурсійныя маршруты, якія распрацавалі работнікі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. 

Журналісты раёнкі ўжо бывалі ў гэтых месцах. З’ездзілі яшчэ раз, каб абнавіць уражанні.

Сябры, а вы ведалі, што плошча запаведніка перавышае 200 тысяч гектараў, што ў шэсць разоў больш за плошчу Мінска? У 1986 годзе на гэтай тэрыторыі налічвалася 90 вёсак, дзе пражывала больш за 22 тысячы чалавек.

Такое пачуццё, быццам знаходзімся ў глухім лесе, праз зараснікі якога ледзь праглядаюць сілуэты даўно апусцелых будынкаў. Прырода паглынае і растварае ў сабе сляды людской цывілізацыі. З Бабчына трымаем шлях у вёску Дронькі.

І зноў гэты малюнак: абшарпаныя хаты з пабітымі вокнамі. Унутры іх не засталося практычна нічога, адпластаваліся шпалеры, абсыпалася тынкоўка, дзесьці стаіць печ, ложак, на стале ляжыць кніга, газета, у куце вісіць ікона… Спрабуеш уявіць, як жылі тут людзі да Чарнобыля, якім быў іх паўсядзённы побыт.

Былыя жыхары і зараз вяртаюцца на сваю малую радзіму. Раз у год, на Радаўніцу. Гэта традыцыя: спачатку ўспомніць продкаў на сельскіх могілках, затым прыйсці ў руіны роднай школы, зайсці ў дом, дзе прайшло дзяцінства, маладосць, патужыць…

Якая ж тут радыяцыя? Мы даведаліся, што ў пачатку мая 1986 года на тэрыторыі 30-кіламетровай зоны дазіметры паказвалі больш за 10 мікрарэнтген у гадзіну. Зараз гэты паказчык значна знізіўся – складае 1-2 мікразіверта.

Цяпер пра жывёл, якія таксама пражываюць у зоне адчужэння. У зубрагадавальніку «Майдан» налічваецца 197 зуброў. Зімой гэта лакацыя ўключана ў экскурсійны маршрут. А вось конеферма «Варацец» (размешчана недалека ад КПП «Бабчын») – лепшая ферма ў краіне па пагалоўі коней. Тут сфарміравана парода рускі цяжкавоз. На трох участках – Хойніцкім, Брагінскім і Нараўлянскім утрымліваецца 435 каней.

Атмасферай з чарнобыльскай зоны дзеліцца Вікторыя МАРОЗ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *