Рэагуюць адказныя асобы


На звароты жыхароў, якія паступілі ў ходзе сустрэч інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама і райсавета дэпутатаў, інфармацыю прадаставіў дырэктар КЖУП “Хойніцкі камунальнік” А.М. КЛЮКАЎКІН.

.На шматкватэрным жылым доме па вул. Калесніка, 17а, у жніўні сёлета выкананы работы па ўстройству адліваў.

.Падраднай арганізацыяй   БМУ-3 ААТ “Белсельэлектрасельбуд” вядзецца рэканструкцыя вулічнага асвятлення вул. Паркавай горада, работы павінны быць закончаны ў верасні.

.У сувязі з тым, што домаўладанні знаходзяцца ў прыватнай уласнасці, выдаленне аварыйнага дрэва паміж дамамі № 104 і № 106 па вул. Малішаўскай “Хойніцкі камунальнік” можа выканаць толькі на платнай аснове, аб чым пры вывучэнні пытання паведамлена заяўнікам.

.У жніўні падраднай арганізацыяй ААТ “Мазыр-Аазіс” выкананы рамонт перакрыццяў даху і зашклёна акно ў кватэры грамадзяніна А.П. Крывеньчыка (вул. К. Маркса, 33, кв.2).
.Па просьбе жыхароў праведзена спілаванне аварыйнага дрэва па вул. К. Маркса, 43.

.Для прадухілення затаплення падвальных памяшканняў дамоў №№ 10,12 па гэтай жа вуліцы сцёкамі ачышчана сістэма каналізацыі ад дамоў да водаправоднага калодзежа.
.Завершаны работы па аб’екту “Рэканструкцыя сетак водазабеспячэння па вул. К. Маркса ў  г. Хойнікі” (ад вул. Качаткова да пл. Леніна). Для якаснага забеспячэння цэнтральным водазабеспячэннем спажыўцы, падключаныя да старога водаправода, падключаны да ўноўпабудаванага. Выкананы дзве перспектыўныя ўрэзкі з устройствам калодзежаў для падключэння прыватнага сектара і недапушчэння раскопак рэканструяванай дарогі па вул. К. Маркса.

.Для паляпшэння водазабеспячэння н.п. Тунеўшчына згодна з планам мерапрыемстваў па прамыўцы водаправодных сетак на верасень месяц бягучага года запланавана прамыўка сетак водазабеспячэння і рамонт водаразборных калонак, набыты камплектуючыя для праведзення рамонту калонак.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *