27 верасня 2010 года адбылося першае пасяджэнне Хойніцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


27 верасня 2010 года адбылося першае пасяджэнне Хойніцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У ходзе адкрытага галасавання старшынёй Хойніцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выбрана начальнік аддзела адукацыі Хойніцкага райвыканкама Кулакоўская Людміла Фёдараўна, намеснікам старшыні камісіі – начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Хойніцкага райвыканкама Ермакова Людміла Васільеўна, сакратаром камісіі – вядучы спецыяліст аддзела архітэктуры, будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і па праблемах ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Хойніцкага райвыканкама Кудрыцкая Таццяна Уладзіміраўна.

Л.Ф. Кулакоўская выказала словы ўдзячнасці за аказаны высокі давер, заклікала прысутных да сумеснай зладжанай работы, адказна, скурпулёзна, прадумана адносіцца да даручанай справы ў рамках важнай палітычнай кампаніі – правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.   

 На пасяджэнні зацверджаны графік работы Хойніцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:

буднія дні – з 10.00 да 14.00, з 15.00 да 19.00;
субота – з 10.00 да 14.00, нядзеля – выхадны.

Узгоднена колькасць і межы ўчасткаў для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, зацверджаны каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *