Аб саставе тэрытарыяльных камісій


Палавіну месц у тэрытарыяльных камісіях па выбарах Прэзідэнта Беларусі атрымалі прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў. Аб гэтым паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.

Па ўсёй краіне сфарміравана 155 тэрытарыяльных камісій. У іх склад увайшлі 2 тыс. чалавек. Палавіну месц занялі прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў, 33,5% месц атрымалі грамадзяне, якія вылучалі свае кандыдатуры шляхам падачы заяў, 16,5% месц  атрымалі прадстаўнікі працоўных калектываў.

Практычна ўсе заяўкі на ўключэнне ў склад камісій, якія былі пададзены палітычнымі партыямі, былі задаволены. Аднак з прычыны таго, што партыйных вылучэнцаў было няшмат, у камісіях яны таксама займаюць нязначны працэнт месц – 6 %. Удзельнічаць у рабоце камісій будуць 87 прадстаўнікоў Камуністычнай партыі Беларусі, 14 – Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, 6 – Аб’яднанай грамадзянскай партыі, 5 – Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, 2 – БНФ, па 1 ад Беларускай аграрнай партыі і Беларускай сацыяльна-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Найбольшую колькасць месц у тэрытарыяльных камісіях атрымалі грамадскія аб’яднанні – 44 %, у тым ліку 11,7 % – прадстаўнікі ФПБ, 7,4 % – “Белай Русі”, 7,1% – БРСМ, 5,6 % – Беларускі саюз жанчын, 4,8 % – Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў, 7,6 % – іншыя арганізацыі.
Усе тэрытарыяльныя камісіі фарміраваліся ў асноўным у максімальным складзе – па 13 чалавек.



 БЕЛТА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *