Знайсці сабе работу


Кірмашы бізнес-ідэй у рамках сумеснай ініцыятывы ЕС/ПРААН “Мінімізацыя наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь” на працягу двух месяцаў праходзілі ў Веткаўскім, Хойніцкім, Жыткавіцкім, Буда-Кашалёўскім раёнах. Усе жадаючыя маглі бясплатна наведаць семінары, паўдзельнічаць у трэнінгах, знайсці новую работу або адкрыць сваю справу.

Разам збіраліся як “акулы” бізнесу, так і навічкі – прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Яны абменьваліся вопытам, знаходзілі  партнёраў і патэнцыяльных кліентаў.
Пад эгідай праекта праведзены тры кірмашы, апошні – 22 верасня. Дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг № 326 ААТ “ААБ Беларусбанк”  Г.В. Аніскавец і выкладчык МВА цэнтра бізнес-адукацыі ЕГУ (Літва) М. Рошчына ўзялі на сябе ролю вядучых майстар-класаў і кансультантаў па распрацоўцы бізнес-ідэй.

На кірмашы былі разгледжаны і прааналізаваны бізнес-ідэі, прапанаваныя прадпрымальнікамі і беспрацоўнымі. Гэтыя ідэі не з’яўляюцца матэрыяльна затратнымі, а, значыць, для адкрыцця бізнесу не патрэбны вялікія грашовыя сродкі. Найбольшую цікавасць выклікалі ідэі адкрыцця рэстараннага бізнесу, станцыі тэхнічнага абслугоўвання, а таксама аказання рытуальных паслуг.

Райвыканкамам былі прапанаваны ідэі мадэрнізацыі і стварэння новых відаў вытворчасці на дзеючых прадпрыемствах раёна: выраб мэблі з ламініраванай пліты, фасада мэблі з МДФ, мэблі з масіву драўніны на Хойніцкім ДАКе; перапрацоўка рапсу ў КСУП імя Мележа; стварэнне станцыі дыягностыкі і тэхабслугоўвання пры філіяле № 14 ААТ “Гомельаблаўтатранс”. 



У. ДУБІКОЎСКІ, каардынатар праекта ЕС/ПРААН па Хойніцкаму раёну.
 


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *