Аддаць свае галасы за вылучэнне іншых кандыдатаў у прэзідэнты


А. Р. Лукашэнка просіць аддаць свае галасы за вылучэнне іншых кандыдатаў у прэзідэнты. Аб гэтым ён заявіў 7 кастрычніка на сустрэчы з кіраўніком ініцыятыўнай групы па вылучэнню Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Радзьковым.

“Нам трэба звярнуцца да людзей і папрасіць: няхай яны аддадуць подпісы і за альтэрнатыўных кандыдатаў. Яны хочуць ісці на выбары. Няхай ідуць”, –  сказаў Аляксандр Лукашэнка.
“Трэба людзям растлумачыць, каб яны падтрымалі і тых. Гэта ж не галасаванне за прэзідэнта. Гэта выдача білета на тое, каб ты далей прыняў удзел у прэзідэнцкіх выбарах. Таму што, калі ты не збярэш подпісы, цябе ж ніхто не зарэгіструе”, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. “Таму няхай ужо людзі падтрымаюць і іх. А ў дзень галасавання яны вызначацца, за каго галасаваць: або за Лукашэнку, або за апазіцыю”, – дадаў ён.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *