Свята ў мясцовых Айбалітаў

Экономика

img_7221Летась галоўны ветэрынарны ўрач раёна Сяргей Іванавіч Атрошчанка ўбачыў на ферме ў Тунеўшчыне маленькае шчаня. Жывёла выглядала так жаласна, што кіраўніку ветслужбы нічога не заставалася акрамя таго, каб узяць яе з сабой. За 20 гадоў у такой прафесіі ратаваць жыццё стала звычкай. Сабаку назвалі Топа, і ён жыве ў сям’і галоўнага ветэрынарнага ўрача.
Ветэрынары, як бы ні пафасна гэта гучала, нясуць адказнасць за здароўе ўсяго чалавецтва. Без іх штодзённага кантролю за здароўем жывёлы не было б і высокіх паказчыкаў, да якіх імкнуцца ў сельгаспрадпрыемствах, і, што важна, здароўя саміх людзей.
Калектыў Хойніцкай раённай ветэрынарнай станцыі налічвае 52 чалавекі. У кампетэнцыі гэтых спецыялістаў – здароўе і жыццё нашых хатніх гадаванцаў і немалога статку буйной рагатай жывёлы, якой у раёне 21 414 галоў.
Кожны дзень пачынаецца і завяршаецца на вул. К. Маркса, 63 райцэнтра традыцыйнай планёркай. На пяціхвілінных сустрэчах з калектывам начальнік С.І. Атрошчанка абмяркоўвае з калегамі планы на заўтра і вынікі праведзенай работы. Сустрэць ветурачоў і ветфельчараў, а таксама лабарантаў у іншы час даволі складана. Таму і не атрымалася сабраць іх усіх для фотасесіі. Калі яны не працуюць з сабранымі матэрыяламі на месцы, то абавязкова знаходзяцца ў пэўным сельгаспрадпрыемстве ці выязджаюць па выкліку.
Галоўны ветурач раёна С.І. Атрошчанка ўпэўнены, што звацца ветэрынарам можа толькі выбраны. І вельмі ўдзячны сваім калегам за адданасць сваёй прафесіі. Калектыў нашай ветстанцыі, як высветлілася, здатны і на большае. За апошні час у лепшы бок змяніўся выгляд адміністрацыўнага будынка. Работнікі разам з кіраўніком клеілі шпалеры ў кабінетах, тынкавалі і фарбавалі сцены, сваімі сіламі аздаблялі свае рабочыя месцы. Атрымалася вельмі ўтульна.
img_7206Гэта толькі ў казцы доктар Айбаліт лечыць звяроў салодкасцямі. У рэальнасці ўсё больш складана. У састаў ветэрынарнай службы ўваходзіць 4 участковых ветлячэбніцы: Хойніцкая, Слабажанская, Паселіцкая і Храпкаўская. Працуюць лабараторыі ветэрынарна-санітарнай экспертызы і ветэрынарная станцыя. Апошняя – самая вялікая па колькасці работнікаў, таму што сюды адносяцца проціэпізаатычны аддзел, група санітанай ветэрынарыі сельскагаспадарчых жывёл, група па незаразных хваробах, аддзел лабараторнай дыягностыкі з бухгалтарамі, ветурачамі, лабарантамі, ветсанітарамі і тэхперсаналам.
img_7132Ветэрынары могуць у любы час выехаць на выклік, агледзець дамашнюю жывёлу, правесці дэзінфекцыю і праінфармаваць гаспадароў аб правілах утрымання на падвор’і і мерах прафілактыкі інфекцыйных хвароб, у тым ліку афрыканскай чумы свіней.
Дарэчы, сёлета па прыкладу мінулых гадоў працягваецца адстрэл самак дзікіх кабаноў, якіх на сёння членамі раённай арганізацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў знішчана 13 адзінак. Захаванне праводзіцца ў спецыяльна адведзеных месцах – ямах Бэкера.
img_7212Кожны дзень кіпіць работа: спецыялісты-серолагі вывучаюць аналізы крыві буйной рагатай жывёлы; факты падзяжу, калі такое здараецца, даследуе ўрач-бактэрыёлаг і пра вынікі інфармуе кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства. Урачы-таксіколагі правяраюць кармы на прыдатнасць да выкормлівання, а ў радыелагічным аддзеле – на ўтрыманне радыенуклідаў.
Перш чым прадукты хатняй гаспадаркі (малако, мяса, мёд, яйкі) трапяць на мясцовы рынак, адпраўляюць на экспертызу, каб пацвердзіць іх дабраякаснасць.
Словам, работы ў хойніцкіх айбалітаў хапае. Застаецца толькі пажадаць ім бясконцага энтузіязму і ўпэўненасці ў сваіх сілах.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.



1 комментарий по теме “Свята ў мясцовых Айбалітаў

  1. Вот нравится мне наша газета, всегда когда кого то хвалят, этого же кого то и закапывают. Вопрос первый, что делала собака в нарушении ветсанправил на территории Туневщины. Вопрос второй, с недавнего времени, приема домашних животных опять нет, этот вопрос уже не раз подымался в том числе в вашей газете, как говорит С.И. Атрощенко, ветврачом может зваться не каждый, по этому владельцы домашних животных едут лечится в Мозырь или Гомель. Вопрос третий, про крупный рогатый скот, вместе с Лоевом, район постоянно в аутсайдерах по падежу, причина тут проста и понятна, скот должен содержатся по технологии и под присмотром квалифицированных кадров, которые не просто должны куда то выезжать, а делать свою работу, в первую очередь это касается специалистов самих сельхозорганизаций. На данный же момент 3 из 6 хозяйств, не просто убыточны и без оборотки, а чуть ли не на стадии ликвидации, странно это как то. Вопрос четвертый, тут была поднята тема ремонта хозспособом, конечно хорошо, что кто то с дома принес обои, краску, еще чего нибудь, так вот к сожалению, помещение это, административное здание, на которое накладывается ряд ограничений и по ремонту. Обои, линолеума там быть не должно, а вот проводка в исправном состоянии и пожарная сигнализация быть должны, последней же замечено в помещении не было. Кроме этого, у всех еще на слуху, воровство денег в организации, которые могли бы пойти на ремонт и переоснащение, ДТП с участием автомобиля ветеринарной станции, в котором чуть люди не пострадали, а так же история с чистым молочком. Вот такой вот грустный праздник.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *