Пад’езд як працяг кватэры


Двухпавярховы дом, што па вуліцы Цітова,1, (каля аўтастанцыі) г. Хойнікі – старой забудовы. Ен аднапад’ездны, з драўлянай лесвіцай, і там усяго чатыры кватэры. Але выглядае як новы, бо жывуць там сапраўдныя гаспадары, якія ствараюць чысціню і прыгажосць за парогам уласных кватэр.

Ініцыятарам добраўпарадкавання выступіла Л.В. Кузьменка, якая працуе ў хірургічным аддзяленні ЦРБ медсястрой.  Касметычны рамонт  суседзі рабілі за ўласныя сродкі. Пафарбавалі сцены і лесвіцу,  пабялілі столь, на акно павесілі жалюзі. Утульнасць пад’езду надалі малюнкі, гадзіннікі, вязаныя дыванчыкі, статуэткі, абажур на лямпачцы, а таксама мандарынавае і лімоннае дрэвы, фіялкі.

Добраўпарадкаванне закранула і прыдамавую тэрыторыю. Над старэнькімі склепамі ўзвялі акуратныя надворныя пабудовы, агароджу. Амаль усю работу на сябе ўзяў жыхар дома У.К. Мароз.

Узорны парадак у пад’ездзе па вул. Цітова,1, і каля дома – цудоўны прыклад для пераймання. Дастаткова адзін раз зрабіць так, а потым  падтрымліваць.



Алена СМУСЯНОК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *