Па выбарчай тэматыцы


Аддзелам ідэалагічнай работы райвыканкама праведзены семінар-нарада з намеснікамі кіраўнікоў, спецыялістамі ідэалагічнай работы прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Былі запрошаны таксама прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, упаўнаважаныя вуліц, старасты вёсак.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы Ж.М. Чарняўская асвятліла пытанне парадку дня “Асноўныя напрамкі інфармацыйна-ідэалагічнай работы з насельніцтвам у перыяд падрыхтоўкі і правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, падкрэсліўшы, што развіццё  грамадска- палітычнай сітуацыі ў краіне, спецыфіка бягучага моманту патрабуюць новых падыходаў да ідэалагічнай работы, пераносу асноўнага акцэнту на штодзённую крапатлівую дзейнасць у працоўных калектывах, з кожным канкрэтным чалавекам. На сённяшні дзень ідэалагічны актыў Хойнікшчыны мае поўную метадычную базу, неабходную для мабілізацыі насельніцтва на актыўны ўдзел у рэалізацыі канкрэтных сацыяльна-эканамічных задач і дзяржаўнай палітыкі ў цэлым.

Асноўнай мэтай ідэалагічнага забеспячэння выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з’яўляецца павышэнне электаральнай культуры і сацыяльна-эканамічнай актыўнасці насельніцтва. Распрацаваны план мерапрыемстваў па ідэалагічнаму забеспячэнню выбараў, створаны рабочыя групы, якія адказваюць за працэс арганізацыі і правядзенне выбарчай кампаніі ў рэгіёне. Аддзелам ідэалагічнай работы прадумана сістэма агітацыйна-прапагандысцкай і растлумачальнай работы з рознымі катэгорыямі грамадзян. Да яе прыцягваюцца дэпутаты, ветэраны, работнікі дзяржапарата, сістэмы адукацыі, культуры, моладзі і інш.

У раёне працуюць 19 галіновых, 13 тэрытарыяльных інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, у тым ліку маладзёжная ІПГ, у састаў якой уваходзяць 10 членаў ГА “БРСМ”, і раённага Савета дэпутатаў. Адладжана сістэма падрыхтоўкі і распаўсюджвання матэрыялаў адзінага дня інфармавання насельніцтва. Праводзіцца шырокамаштабная растлумачальная  работа сярод розных груп насельніцтва аб палітыцы, якая праводзіцца ў дзяржаве, дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання і работы раённых служб жыццезабеспячэння.

Рэгуляванню сацыяльнай сітуацыі ў раёне напярэдадні выбараў садзейнічае правядзенне аналізу сацыяльна- палітычнай абстаноўкі з  дапамогай сацыялагічнага маніторынгу. Гэта дае магчымасць кантраляваць і своечасова аказваць уплыў на грамадска- палітычны настрой людзей. У кастрычніку было вывучана меркаванне насельніцтва аб якасці яго жыцця і эфектыўнасці работы мясцовых органаў улады па вырашэнню пытанняў жыццядзейнасці.
Для ўстанаўлення зваротнай сувязі з насельніцтвам арганізавана правядзенне “прамой лініі” ў рэдакцыі раённай газеты, “гарачай лініі” на рабочых месцах і ў аддзеле ідэалагічнай работы, “грамадскай прыёмнай”.
У поўнай меры выкарыстоўваюцца сродкі масавай інфармацыі. З мэтай забеспячэння даставернасці і якасці матэрыялаў, якія асвятляюць актуальныя пытанні выбарчай кампаніі, размешчаны спецыяльныя тэматычныя раздзелы на афіцыйным сайце райвыканкама.

Раённая газета “Хойніцкія навіны” – асноўны канал агітацыйна-прапагандысцкай дзейнасці . Улічваючы, што інфармацыя ў СМІ заклікана прама і ўскосна аказваць уплыў на грамадскае меркаванне, у рубрыках, якія асвятляюць дзяржаўную палітыку, не проста канстатуюцца факты, а даецца ім ацэнка і каментарыі з пазіцыі інтарэсаў дзяржавы.
Ж.М. Чарняўская даходліва растлумачыла слухачам напрамкі ідэалагічнай работы: патрыятычны, працоўны, духоўна-маральны. Важным з’яўляецца фарміраванне здаровага ладу жыцця, павышэнне электаральнай культуры навучэнцкай моладзі.

У межах падрыхтоўкі да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь кіраўнікамі раённых органаў кіравання праведзена 42 сустрэчы ў працоўных калектывах, працягваецца работа па афармленню на прадпрыемствах, у арганізацыях, установах, па месцу знаходжання грамадзян  нагляднай агітацыі, куткоў з дзяржаўнай сімволікай, распрацаваны плакаты-календары адзінага ўзору і інш.
 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *