Разам да новых вышынь


У мінулую пятніцу інфармацыйна-прапагандысцкая  група на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта А.В. Бічаном сустракалася з калектывам  КЖУП “Хойніцкі камунальнік”.

Ключавой тэмай выступленняў членаў ІПГ стаў маючы адбыцца ў Мінску  чацвёрты Усебеларускі народны сход. Разглядаліся мэты і задачы гэтай вызначальнай у жыцці грамадства падзеі.
У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў сустрэчы аказалася медыцынскае абслугоўванне насельніцтва раёна. Падрыхтоўка да магчымай эпідэміі грыпу, вакцынацыя насельніцтва, аснашчэнне  медыцынскім абсталяваннем, кадравае забеспячэнне, дэмаграфічная сітуацыя –  абмяркоўваемыя пытанні. Мы – гаспадары свайго здароўя. Гэты тэзіс чырвонай стужкай праходзіў у выступленні намесніка галоўнага ўрача ЦРБ Т.У. Хаванскай.

Падводзячы рысу сказанаму аб рабоце медустаноў раёна, старшыня райвыканкама А.В. Бічан адзначыў неабходнасць больш актыўнага правядзення спецыялістамі ЦРБ тлумачальных размоў, лекцый, выязных прафілактычных мерапрыемстваў з работнікамі ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

Аперыруючы лічбамі і фактамі, данёс сабраўшымся інфармацыю аб крымінагеннай абстаноўцы ў раёне намеснік начальніка РАУС В.А. Котчанка. Сорамна было чуць калектыву і яго начальніку А.М. Клюкаўкіну, што ў ліку злосных парушальнікаў правапарадку вялікая колькасць работнікаў камунальнай службы. “Нядобрасумленныя працаўнікі і законапарушальнікі – своеасаблівае кляймо для прадпрыемства. Людзям, якія працуюць не на карысць, а на шкоду сваёй радзіме не месца ў калектыве,” – так быў пракаменціраваны дадзены факт членамі інфармацыйна-прапагандысцкай групы.

У заключэнне сустрэчы кіраўнік раёна А.В. Бічан абазначыў значныя дасягненні раёна ў бягучай пяцігодцы. Аляксандр Васільевіч падкрэсліў, што развіццё раёна стала паспяховым праз асобасны рост большасці яго жыхароў і выказаў упэўненасць у тым, што, працуючы ў адной звязцы, мы зможам пакарыць новыя вышыні сацыяльна-эканамічнага развіцця.


 


Наталля ЧЭКАН.        


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *