У ліку пераможцаў


3 лістапада ў сельскім Доме культуры н.п. Урыцкае Гомельскага раёна прайшоў фестываль паэтычнай творчасці дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі “Натхненне”, арганізаваны з мэтай стварыць умовы для праяўлення творчага патэнцыялу самадзейных маладых паэтаў-інвалідаў, павышэння ўзроўню іх сацыяльнай рэабілітацыі і адаптацыі ў грамадстве. У фестывалі прымалі ўдзел самадзейныя паэты з ліку асоб з абмежаванымі магчымасцямі ва ўзросце ад 15 да 35 гадоў, а таксама члены Беларускага грамадскага аб’яднання інвалідаў.

У намінацыі “Гэта мой свет” (вершы аб сабе, сям’і, матулі, каханні і інш.) удзел прымаў Яўгеній Харошка, які, хоць і не заняў прызавога месца, аднак прадставіў свой твор дастойна. Гомельскія паэты Аляксандр Атрушкевіч і Ева Дударга ўручылі юнаку свае зборнікі вершаў. Ад спонсараў фестывалю ўдзельнікам былі ўручаны падарункі.

Таксама ў рамках фестывалю праводзілася выстаўка інфармацыйна-мастацкіх матэрыялаў, падрыхтаваных тэрытарыяльнымі цэнтрамі, аб паэтычнай творчасці маладых інвалідаў раёна. Стэнду Хойніцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з разнастайнай фотаінфармацыяй аб жыцці рэгіёна, праводзімых мерапрыемствах, удзельніках, суправаджаемай  вершаванымі подпісамі, было прысуджана трэцяе месца.
Дамоў удзельнікі фестывалю “Натхненне” вярнуліся з Падзячным пісьмом за подпісам намесніка старшыні Гомельскага райвыканкама В.С. Дарошчанкі і прыгожым сервізам. 
  


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *