Двайная адказнасць Веры Сянько

Образование Экономика

DSC_0096Любы пастаронні чалавек, трапляючы ў школу, абавязкова перш-наперш сутыкаецца з вахцёрам. Той у сваю чаргу цікавіцца, з якой мэтай прыйшлі і да каго, і толькі потым можна рухацца далей. Адказваючы за бяспеку школьнікаў, інакш і нельга. Гэтыя абавязкі ў Слабажанскай школе больш за 20 гадоў выконвае вахцёр Вера Мікалаеўна Сянько (на здымку).

На сваім працоўным месцы насупраць уваходных дзвярэй яна праводзіць большую частку дня, першай сустракае візіцёраў, не адкладваючы, запісвае іх даныя ў спецыяльны журнал.
Акрамя рабочых абавязкаў, Вера Мікалаеўна апошнія тры гады выконвае і грамадскія. Яна – упаўнаважаны в. Слабажанка, стараста іншымі словамі. Яна – першы памочнік старшыні Алексіцкага сельвыканкама ў гэтай вёсцы. Усяго ў сельсавеце працуе 10 упаўнаважаных – у кожным населеным пункце.
На кантролі ўпаўнаважанага знаходзяцца пытанні, звязаныя са зборам сродкаў самаабкладання, падворны абход, вулічнае асвятленне і камунальныя праблемы вяскоўцаў. Нагрузка хаця і грамадская, але адказнасць высокая – жыхары выказваюць ёй свой давер, а гэта дорага цэніцца.
Пра Веру Мікалаеўну толькі станоўча адзываюцца ў сельвыканкаме, пералічваючы яе якасці: адкрытая, дзейсная, добрая. І гэта не толькі ў рамках абавязкаў, яна такая і ў жыцці.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *