Лес – іх лёс


12 лістапада ў актавай зале ДЛГУ “Хойніцкі лясгас” прайшоў  справаздачна-выбарчы сход пярвічнай ветэранскай арганізацыі. Перад пасяджэннем быў арганізаваны салодкі стол і ўручэнне падарункаў.

Выступаючы старшыня ветэранскай арганізацыі лясгаса І.Я. Домненка адзначыў, што сённяшняя сустрэча – гэта своеасаблівае свята для ветэранаў вайны і працы. Людзі, адпрацаваўшыя не адзін год на карысць прадпрыемства, перадалі эстафету працы маладым і радуюцца іх поспехам. 

Ветэранская пярвічка была створана ў лясгасе тры гады  назад, у яе склад уваходзяць больш за 60 чалавек.  Штогод іх запрашаюць на сустрэчы, наведваюць на даму. У дзяржаўныя святы ветэраны  атрымліваюць падарункі. Ім аказваецца  пасільная матэрыяльная дапамога. Так, у бягучым годзе дапамога ў рамонце жылля была аказана ветэрану вайны і працы С.Ф. Кашэдаву. Сабраўшыеся павіншавалі Сцяпана Фёдаравіча з 85-гадовым юбілеем, дырэктар лясгаса Г.М. Мамус уручыў яму падарунак.

Старшыня раённай ветэранскай арганізацыі М.С. Скрыпчанка расказаў, што ў горадзе створана 19 пярвічак ветэранскай арганізацыі, якія аб’ядноўваюць не толькі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, але і воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў працы. Ветэранская арганізацыя ўвогуле павінна дапамагаць кіраўніцтву вырашаць праблемныя пытанні кожнага работніка, асабліва пенсіянераў. У лясгасе гэта работа на высокім узроўні. За старанную грамадскую работу і адданасць сваёй справе Міхаіл Савельевіч уручыў І.Я. Домненку Ганаровую грамату раённай ветэранскай арганізацыі.

В.а. дырэктара ДЛГУ “Хойніцкі лясгас” Г.М. Мамус адзначыў: “Тыя пасадкі, якімі зараз карыстаецца лясгас – гэта вынікі вашай работы, часта вельмі цяжкай і складанай, без спецыяльных сродкаў, якімі мы карыстаемся зараз. Вялікі дзякуй вам за працу, за той лес, які зараз прыносіць прыбытак, ён быў калісьці пасаджаны вамі”. 

На працягу двух кварталаў бягучага года Хойніцкі лясгас займае другое месца сярод  лясгасаў Гомельскай вобласці, па выніках трэцяга квартала сталі 24-мі сярод лясгасаў усёй нашай рэспублікі.
Вынікі работы прафсаюзнага камітэта прадпрыемства падвёў яго старшыня С.С. Швядзюк.

Музычны віншавальны нумар падарылі прысутным работніцы лясгаса А.У. Іванчанка і А.С. Назаранка з дачкой. Па заканчэнні мерапрыемства ўсе сфатаграфаваліся на памяць.


 



Вольга БЕЛАШ.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *