Рэха навагодніх падзей


Говорят, под Новый год…

В центре коррекционно-развивающего обучения и реабилитации состоялся новогодний праздник для подопечных ребят. На утреннике присутствовало около 40 детей с ограниченными возможностями.

Юные зрители, пришедшие на праздник, попали в настоящую сказку, где их ожидали не только Дед Мороз и Снегурочка, но и другие сказочные персонажи: Красная Шапочка, Лиса Алиса и Кот Базилио, Мери Поппинс, Жадина, Дракон, Пеппи Длинный Чулок, Доктор Айболит. Вместе с ними дети не только совершили  увлекательное путешествие в мир чудес, но и помогали сказочным героям преодолевать препятствия – разгадывали загадки, участвовали в конкурсах, пели песни и водили хоровод вокруг красавицы-ёлки. Дети радовали Деда Мороза и Снегурочку стихами, получая  сладкие подарки.

Приятными и самыми яркими сюрпризами вечера стали сладости от членов постоянной комиссии по бюджетно-экономическим вопросам райсовета депутатов во главе с председателем комиссии Е.В. Шавыровой (на первом снимке  в центре с депутатами  Г.В. Ступаковым и Н.А. Слесаренко) и красочный фейерверк, который озарил вечернее небо под радостные детские крики и аплодисменты.

Директор центра Ж.А. Кумпяк передала слова благодарности всем добрым людям, в частности, представителям райисполкома, районного Совета депутатов, РОЧС, РК ОО “БРСМ”,  индивидуальным предпринимателям  Г.Ю. Алейнику, И.М. Черняк, Р.И. Ермоленко, А.Н. Карабуту за оказание спонсорской помощи в организации праздника.


Елена СМУСЕНОК.






Депутатский благотворительный десант из числа членов постоянной  мандатной комисий  по вопросам законности и правопорядка райсовета депутатов 30 декабря 2010 года, накануне самого семейного праздника, высадился в многодетных семьях деревень Слабожанка и Дворище.

Сладкие подарки вкупе с новогодними поздравлениями и пожеланиями счастья и благополучия получила многодетная семья Л.А. Азмухаметовой (на снимке вместе с депутатами-дарителями А.Н. Курьяновичем  и О.В. Лобаном), в которой воспитывается пять малолетних детей. А также семьи С.В. Белаус, и О.Г. Савенок, имеющие по трое детей.


Клавдия НИКОЛАЕВА.






20 снежня дабрачынная навагодняя елка сабрала ў Гомельскім абласным тэатры ляляк дзяцей-інвалідаў з усёй Гомельскай вобласці.

Наведала гэтае мерапрыемства і дэлегацыя нашага раёна. 12 дзяцей з горада і вёсак разам з бацькамі сталі ўдзельнікамі казачнага прадстаўлення, разгарнуўшагася на сцэне тэатра. Выклікала захапленні ўсіх прысутных і прыгажуня-елка.
Не абышлося і без прыемных сюрпрызаў. Кожнаму дзіцяці быў уручаны салодкі падарунак ад Дзеда Мароза і Снягурачкі.

Ініцыятарам і арганізатарам навагодняга свята для дзяцей-інвалідаў стала абласное таварыства інвалідаў.

А. ДАНЧАНКА, старшыня раённага таварыства інвалідаў.





“Прыгоды ў Новы год” – так назвалі ранішнік работнікі ГЦКіС “Меліяратар” для дзяцей, чые бацькі працуюць у Хойніцкай ПМК. Гульні, конкурсы, карагоды з Дзедам Марозам і Снягурачкай, сустрэча з казачнымі героямі, песні і вершы ў выкананні маленькіх удзельнікаў свята, навагоднія падарункі, салодкасці – усё гэта вельмі спадабалася і дарослым, і дзецям. Галоўнай жа гераіняй мерапрыемства, безумоўна, стала лясная прыгажуня-елка, вакол якой і праходзіла навагодняе дзейства.

Паспяхова са сваімі ролямі справіліся ўдзельнікі тэатральнага гуртка, якім кіруе культарганізатар Т.В. Карповіч.

– Мы шчыра ўдзячны арганізатарам ранішніка. Дзеткі, іх бацькі, усе, хто быў тут у гэты дзень, атрымалі асалоду і задавальненне, – адзначыла спецыяліст па кадрах ПМК Н.А. Кудака.



У адзін з пераднавагодніх дзянькоў удзельнікі дзіцячага ансамбля “Светлячок” і харэаграфічнага гуртка  ГЦКіС “Меліяратар”выступілі з канцэртнай праграмай у Стралічаўскай сярэдняй школе. Цёпла прымалі вучні музычныя падарункі, падрыхтаваныя юнымі спевакамі.

Нібы званочкі, звінелі галасы Алега Мядзведзева, Веранікі Махнавец, Алёшы Пюро,  дружнымі апладысментамі сустракалі гледачы выступленні Паліны Ходас, Насці Лабачовай, Машы Дашкевіч, Сяргея Мядзведзева. Зачаравалі сабраўшыхся ў глядзельнай зале абаяльныя танцоркі Юля Сабадаш, Марыя Лобан, Наташа Каробкіна.

Па-майстэрску правяла праграмму Кацярына Заблоцкая. Шчыра ўдзячны юныя артысты за арганізацыю выезда з канцэртам кіраўніцтву ПДРЭЗ.

Л. КРАЎЧАНКА, мастацкі кіраўнік ГЦКіС “Меліяратар”.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *