Нашы дзверы заўсёды адкрыты


Нашы дзверы заўсёды адкрыты
Работа тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва  накіравана на падтрымку найбольш неабароненых катэгорый нашых грамадзян. Аб тым, што зроблена за год мінулы і што прадстаіць зрабіць, размова карэспандэнта “ХН” з дырэктарам ТЦСАН Г.М. Скачко.

– Галіна Мікалаеўна, з якімі вынікамі завяршылі год?

– На працягу года супрацоўнікі нашага цэнтра прынялі 2895 чалавек па самых розных пытаннях, наведалі на даму 2586 чалавек з мэтай абследавання жыллёва-бытавых умоў для ўстанаўлення неабходнасці і віду дапамогі. Для зручнасці грамадзян кожную першую суботу месяца з 9.00 да 13.00 у ТЦСАН арганізавана дзяжурства.

Праводзіцца работа на тэрыторыі сельсаветаў, працуюць Дамы сацыяльных паслуг у вёсках Навасёлкі і Хвойная Паляна, у вёсках Каранёўка і Высокае адкрыты сацыяльныя пункты.

Пры актыўным садзеянні арганізацый і прадпрыемстваў горада і раёна праводзіліся акцыі “Мы вас віншуем, баявыя сяброўкі!”, “Ад сэрца”, “Збяром школьны партфель”, “З рук у рукі” і інш.

– Якія дадатковыя магчымасці з’яўляюцца ў сувязі з адкрыццём новага аддзялення?

– Адразу скажу, што ў новым будынку, які знаходзіцца па вуліцы К. Маркса, 63а, будзе размяшчацца тры аддзяленні: дзённага знаходжання інвалідаў, адаптацыі і рэабілітацыі, тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання.

Створанае ў кастрычніку 2010 года аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў ахопіць тую частку насельніцтва, якія раней не наведвалі тэрытарыяльны цэнтр – людзей з абмежаванымі магчымасцямі розных катэгорый ад 18 да 31 года. Зараз ім будзе прадастаўлена магчымасць атрымаць пэўныя навыкі па самаабслугоўванню, развіццю  творчай і працоўнай актыўнасці. У гэтым аддзяленні будуць працягваць навучанне выпускнікі цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Таксама будуць арганізаваны гурткі па інтарэсах, прыём псіхолага і інш.

– З чаго пачаўся бягучы год?

– З паўсядзённай работы. Стараемся, каб аддзяленні запрацавалі па поўнай праграме, каб былі абсталяваны трэнажорная і камп’ютэрная залы аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў. Там жа плануем адкрыць сацыяльную пральню, для гэтага ўжо набыта пральная машына, падрыхтавана памяшканне.

Актывізуецца работа клубаў, створаных пры аддзяленні адаптацыі і рэабілітацыі: для маці – клуб “Сяброўка”, для дзяцей з сацыяльна-неабароненых сямей – клуб “Цветик-семицветик”, для выпускнікоў інтэрнатных устаноў – клуб “Дыялог”.

Маем намер аднавіць хор ветэранаў вайны і працы для таго, каб аб’яднаць неабыякавых да песні людзей, праводзіць канцэрты, выступленні ў вёсках. Усе жадаючыя ўдзельнічаць могуць звяртацца па тэлефоне 2-13-49. Таксама для гэтага хора вельмі патрэбен акампаніятар (са сваім музычным інструментам), які будзе не толькі падыгрываць, але і стане мастацкім кіраўніком гэтага калектыву. 


Гутарыла Вольга БЕЛАШ.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *