З павагай да шаноўнага ўзросту


Людзей у 90-гадовым узросце і старэй ва ўсім свеце прынята называць доўгажыхарамі. Такіх юбіляраў  жыхароў нашага раёна віншуе на даму ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.



У студзені  пабывалі з прыемнай місіяй у трох доўгажыхарак. Так, 95-гадовы юбілей у бягучым месяцы адзначылі хайнічанка Марыя Мікалаеўна Ганчарэнка (на здымку злева) і Ганна Гаўрылаўна Пабядзінская з в. Храпкаў. 90-гадовы юбілей перашагнула Караліна Людзвігаўна Ярмольчык з г. Хойнікі.



Інспектары па асноўнай дзейнасці аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАН Л.В. Лапуста і З.А. Гардзейчык пажадалі жанчынам і іх блізкім людзям моцнага здароўя і бадзёрасці, уручылі сувеніры. Прыемна адзначыць, што ўсе доўгажыхаркі акружаны клопатам і ўвагай родных. 


 


Алена СМУСЯНОК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *