Памяці славутага земляка


Іван Паўлавіч Мележ – пісьменнік такога мастацкага дару, маштабу і значэння, што яго імем пазначана цэлая эпоха ў культурным развіцці нацыі. Менавіта яго імя выводзіць беларускую літаратуру, а праз літаратуру – і свой народ, свой край – у вялікі свет. Падрастаючым пакаленням беларусаў – нашым нашчадкам, што будуць жыць, чытаць і самі ствараць заўтра, ён пакінуў багатую спадчыну.



Са шчырай удзячнасцю за гэта паўсюдна ва ўстановах адукацыі нашага раёна  ў перыяд з 1 па 10 лютага пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею І.П. Мележа. Імі прадугледжана правядзенне конкурсаў насценных газет, малюнкаў, сачыненняў па творчасці славутага земляка. Запросяць літаратурныя гасціныя “Матчынай зямлі карані ніколі не адпусцяць нас”. Аб тым, хто з вучняў лепш за ўсё ведае творчасць Івана Паўлавіча Мележа, даведаюцца ўдзельнікі літаратурнай віктарыны “Жыў лёсам людзей на балоце”. На суд гледачоў рабяты прадставяць інсцэніроўкі ўрыўкаў з твораў пісьменніка-юбіляра.



На тэматычных класных гадзінах “Наш знакаміты зямляк” будзе праследжаны жыццёвы і творчы шлях І.П. Мележа, школьнікі рыхтуюць работы на літаратурную канферэнцыю “Партрэтная характарыстыка герояў рамана і, Мележа “Людзі на балоце”.



Падрыхтаваліся да юбілею І.П. Мележа і ў культустановах раёна. Тэматычныя выстаўкі арганізаваны ва ўсіх бібліятэках, тут, а таксама ў дамах культуры і сельскіх клубах будуць праведзены літаратурныя вечары, гутаркі аб творчасці І.П. Мележа.



Клаўдзія МІКАЛАЕВА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *