Майская квецень круглы год

Добраўпарадкаванне

На зялёным газоне СШ № 3 г. Хойнікі з’явілася арыгінальная, прыцягваючая погляд сваёй пяшчотнай лёгкасцю кампазіцыя да 9 Мая. Бела-ружовая квецень яблынькі ўдала гарманіруе з белым веласіпедам, з якога злёгку рассыпаюцца на траву такія ж бялюткія з ружовым адценнем пялёсткі з каляровай шчыльнай плёнкі. 

Пастаралася над вырабам гэтай прыгажосці выхавацель групы падоўжанага дня Наталля Жаўняк, дапамаглі ёй у рэалізацыі цудоўнай задумкі рабочыя па комплекснаму абслугоўванню школы Алег Гарашчанка і Ігар Ножка, спатрэбіліся іх уменні праводзіць металічную зварку.

Н. ПАЗНЯК,
студэнтка 3 курса філалагічнага
факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *