Лідар прафсаюзнай пярвічкі ЦРБ Уладзімір Цыбульскі ўзнагароджаны з заслужанай узнагародай

Медыцына і здароўе Прафсаюзнае жыццё Экономика

Ахова інтарэсаў працуючых знаходзіцца на пастаянным кантролі пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі цэнтральнай раённай бальніцы. Лідарам прафсаюзанага руху тут на працягу 5 год з’яўляецца Мікалай Уладзіміравіч Цыбульскі.

Хайнічане ведаюць яго па асноўнай прафесійнай дзейнасці ўрача-отарыналарынголага. Але акрамя працоўных абавязкаў, медык кантралюе, наколькі правільна і карэктна ўлічваюцца інтарэсы яго калег у вырашэнні рабочых пытанняў. Колькасць членаў пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі цэнтральнай раённай бальніцы сёння перавышае 550 чалавек.
Карыснай і эфектыўнай работу М.У. Цыбульскага назваць недастаткова. Узровень даказваюць узнагароды. Сёлета за актыўную дзейнасць па ахове сацыяльна-эканамічных праў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза Мікалай Уладзіміравіч удастоены Ганаровай граматы Гомельскага абласнога аб’яднання арганізацый прафсаюзаў. Яе старшыні хойніцкага прафкама ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі на абласным мерапрыемстве ў гонар Дня медыцынскіх работнікаў.
Не ўпершыню з боку абласных прафсаюзных арганізацый высока ацэньваецца работа нашай медыцынскай пярвічкі. Так, летась калектыў ЦРБ атрымаў падарункавы сертыфікат на значную грашовую суму ад Гомельскга абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аховы здароўя.
Сам старшыня мясцовага прафкама работнікаў аховы здароўя пацвярджае, што значныя дасягненні – агульная заслуга ўсіх работнікаў раённай бальніцы. Іх грамадская актыўнасць, творчыя здольнасці і неабыякавасць забяспечваюць высокую рэзультатыўнасць у шматлікіх раённых праектах. Не будзе перабольшаннем сказаць, што ўсе члены прафсаюза тут бяруць удзел у грамадскім жыцці калектыва.
Усе карысныя пачынанні шчодра адорваюцца з боку кіраўніцтва і прафсаюза. На святкаванні Дня медыцынскіх работнікаў на сцэну для ўшаноўвання ўзнагародзілі толькі па лініі прафсаюза больш за 20 работнікаў. Кожны з іх атрымаў з рук лідара прафсаюзнага руху Грамату. Планы мерапрыемстваў па ахове працы выконваюцца ў поўным аб’ёме, у тым ліку і з прафсаюзнага бюджэту працягваецца аснашчэнне пакояў прыёму ежы. Каштоўныя падарункі калектыву – мікрахвалёвыя печы – сёлета размеркавалі ў аддзяленне дзённага знаходжання, а таксама анэстэзіялогіі і рэанімацыі. Дадаткам стала набыццё офіснай мэблі.
Менавіта медыкі – пастаянныя і паспяховыя ўдзельнікі рэспубліканскіх і абласных мерыпрыемстваў, а таксама раённых праектаў. У калектыве працуюць майстры сваёй справы, якія таксама ўдзельнічаюць праяўляюць і творчыя таленты на мерапрыемствах з нагоды прафесійных і дзяржаўных свят. Зборная ЦРБ выразна выдзяляецца і на спартыўных мерапрыемствах, на вясеннім і восеньскім кросах менавіта медыкі займаюць прызавыя месцы ў розных узроставых катэгорыях. Адгукваюцца ў калектыве на заклік паўдзельнічаць у суботніках па навядзенню парадку на зямлі.
Алеся ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *