Упрыгожылі свет вакол сябе

Добраўпарадкаванне

Так можна сказаць пра жыхара в. Слабажанка Андрэя Паўлянка, які разам с суседзямі па вул. Новай зрабіў для дзетак гульнявую пляцоўку. Сам шматдзетны бацька (у сям’і Паўлянкоў выхоўваецца трое дзяцей), жыхар нашага раёна вырашыў добраўпарадкаваць пляцоўку недалёка ад уласнага дома.

У выніку суседзі сабраліся і талакой пабудавалі невялікі домік-альтанку, каб малышы гулялі ў спёку ў цені, побач паставілі горку, арэлі, пясочніцу арганізавалі і паставілі агароджу. Усе аб’екты размалявалді ў вясёлыя колеры, пераважна блакітны і аранжавы.

Пра папулярнасць пляцоўкі гаварыць не трэба: калі не прыедзеш на вул. Новая ў Слабажанку, на гульнявой пляцоўцы бавяць час рабяты.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *