У новым фармаце


У адпаведнасці з графікам правядзення гар-райвыканкамамі ў красавіку сёлета нарад па пытаннях развіцця рэальнага сектара эканомікі рэгіёнаў, зацверджаным старшынёй Гомельскага аблвыканкама У.А. Дворнікам, такая нарада адбылася ў панядзелак, 11 красавіка, на ДРУП «Хойніцкі завод гідраапаратуры» з удзелам галоўнага спецыяліста аддзела прамысловасці ўпраўлення прамысловасці і навуковай інавацыйнай дзейнасці аблвыканкама С.М. Чудава.



Спачатку адбылося наведанне двух вытворчых цэхаў, азнаёміліся з відамі выпускаемай прадукцыі і абсталяваннем завода.
На пленарным пасяджэнні, якое вёў старшыня райвыканкама А.В. Бічан, дырэктар прадпрыемства В.Я. Смальцар падзяліўся планамі на будучае. У прыватнасці, на Бабруйскім заводзе трактарных дэталей зараз вядзецца распрацоўка вінтавой пары – вінта-залатніка 80-46-14-040 і вінта-гільзы 80-46-14-030 – якія будуць вырабляцца ў нас, а затым пастаўляцца на ДРУП «Гомельскі гідрапрывад». Укараненне навінкі дазволіць павялічыць аб’ёмы выпускаемай прадукцыі заводам на суму прыблізна 100 мільёнаў рублёў у месяц.



Начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Т.Г. Дземчанка гаварыла аб выкананні асноўных прагнозных і індыкатыўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Хойніцкага раёна за студзень-сакавік сёлета і чакаемым выкананні за студзень-красавік. Адзначыла, што паказчык валавой дабаўленай вартасці (ВДВ) па нашаму раёну фарміруецца за кошт фінансава-гаспадарчай дзейнасці ў цэлым па 27 асноўных прадпрыемствах і арганізацыях, размеркаваным па 6 галінам. У цэлым па раёну разліковы тэмп росту ВДВ за 2 месяцы 2011 года склаў 106,5%, або 14,6 млрд. руб., за аналагічны мінулагодні перыяд – 11,49 млрд. руб.
Прамысловасць раёна фарміруе каля 19,1% усёй валавой дабаўленай вартасці, сельская гаспадарка – 35,7%, транспарт – 7,7%, будаўніцтва – 5,4%, гандаль і паслугі – 9%, жыллёва-камунальная гаспадарка – 9,5%.



Клаўдзія МІКАЛАЕВА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *