Аб’яднацца ў гаражны кааператыў


У нашым раёне праведзена карпатлівая работа па стварэнню першага жыллёвага кааператыва, зараз у стадыі афармлення другое такое ж фарміраванне забудоўшчыкаў. Чаго нельга сказаць аб гаражных кааператывах, стварэнне якіх з’яўляецца зараз патрабаваннем часу. Аб гэтым размова карэспандэнта “ЛС” з начальнікам землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы Хойніцкага раёна А.А. МАЛІНОЎСКІМ.

– Аляксандр Анатольевіч, па-першае, раскажыце аб месцах дыслакацыі індывідуальных гаражоў на тэрыторыі нашага горада.

– Існуюць чатыры гаражныя масівы: па аднаму на вуліцы Церашковай і каля тэрыторыі гаргаза і два ў раёне торфабрыкетнага завода “Хойніцкі”. Але няма пакуль што ў іх адзінага гаспадара, які б адказваў за асвятленне, добраўпарадкаванне тэрыторыі. Хто ўбярэ каля свайго гаража, а хто і не. Ні адзін з гаражных масіваў не агароджаны. А ўсё гэта ўяўляецца магчымым зрабіць пры стварэнні гаражнага кааператыва. Тым больш у святле патрабаванняў кіраўніка дзяржавы.

Адразу тры палажэнні, устанаўліваючых парадак стварэння і функцыяніравання арганізацый забудоўшчыкаў, гаражных кааператываў і кааператываў, ажыццяўляючых эксплуатацыю аўтамабільных стаянак, а таксама парадак уліку грамадзян, маючых патрэбу ў месцах захоўвання транспартных сродкаў, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 43 ад 28.01.2008 г. “Аб дзейнасці арганізацый забудоўшчыкаў, гаражных кааператываў і кааператываў, ажыццяўляючых эксплуатацыю аўтамабільных стаянак”.

– Па-мойму, варта звярнуцца да палажэнняў адпаведнага ўказа, яго важнейшых раздзелаў.

–  Указ упарадкавае падыходы да арганізацыі і эксплуатацыі кааператываў адкрытых стаянак і гаражоў, вызначае парадак прыняцця на ўлік грамадзян, якія маюць патрэбу ў месцах захоўвання транспартных сродкаў, і пералік дакументаў, патрэбных пры пастаноўцы на такі ўлік, а таксама выпадкі, калі грамадзяне падлягаюць зняццю з уліку.

– Раскажыце, хто можа стаць членам гаражнага кааператыва?

– Гаражныя кааператывы фарміруюцца з ліку грамадзян, якім былі прадастаўлены зямельныя ўчасткі для будаўніцтва часовых індывідуальных гаражоў, а таксама асоб, да якіх перайшло ад указаных грамадзян права ўласнасці на такія гаражы, за выключэннем тых асоб, якім зямельныя ўчасткі для такіх мэт прадастаўлены на прыдамавых тэрыторыях.

У адпаведнасці з Указам № 43 нельга будаваць або ўстанаўліваць гаражы члену кааператыва на зямлі гэтага кааператыва. Затое члены кааператыва могуць рэканструяваць часовыя пабудовы ў капітальныя. Канешне, пры гэтым патрабуюцца рашэнне райвыканкома і наступная дзяржрэгістрацыя капітальных пабудоў.

– Аляксандр Анатольевіч, ад каго павінна зыходзіць ініцыятыва аб стварэнні гаражнага кааператыва?

– Думаю, што ад уладальнікаў гаражоў. А ўсю патрэбную інфармацыю аб гэтым можна атрымаць у аддзеле райвыканкома, начальнікам якога я з’яўляюся, або пазваніць па тэлефоне 2-16-32.

Адначасова адзначу, што ўказ не распаўсюджваецца на юрыдычных асоб, якія не з’яўляюцца спажывецкімі кааператывамі, ва ўласнасці, гаспадарчым вядзенні або аператыўным упраўленні якіх знаходзяцца гаражы і аўтастаянкі.


Гутарыла Клаўдзія БОСАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *