Інфармацыя да роздуму


Прадпрымальніцкую дзейнасць немагчыма паспяхова будаваць, не ведаючы дасканала існуючае заканадаўства ў сферы бізнесу, кан’юнктуры рынку працы і запытах спажывецкага рынку, пытанняў менеджменту і маркетынгу. Акрамя таго, сучасны прадпрымальнік павінен быць у курсе ўсіх змен у юрыдычных працэдурах, афармленні неабходнай дакументацыі, справаздачнасці і іншых пытаннях індывідуальнага прадпрымальніцтва. У нашай краіне многае ў гэтай сферы павінна змяніцца з уступленнем у сілу Дырэктывы № 4 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Растлумачыць сэнс гэтых перамен, абмеркаваць іншыя надзённыя і актуальныя пытанні прадпрымальніцкай дзейнасці – такую задачу паставілі арганізатары нарады з індывідуальнымі прадпрымальнікамі раёна, якая прайшла ў актавай зале райвыканкама.



У ходзе гэтага мерапрыемства людзі, якія толькі адважыліся адкрыць уласную справу, альбо тыя, хто ўжо паспяхова працуе на прадпрымальніцкай ніве, пачарпнулі многа карыснай інфармацыі. Так, аб зменах у падатковым заканадаўстве краіны расказаў намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства Рэспублікі Беларусь па падатках і зборах па Хойніцкаму раёну С.М Аніскавец. Урач-гігіеніст раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі С.У. Краўчанка праінфармаваў аб спрашчэнні парадку пастаноўкі новай прадукцыі на вытворчасць, а архітэктар раёна А.А. Ганчарова спынілася на пытаннях капітальнага будаўніцтва і размяшчэння вонкавай рэкламы.  



Эканамічныя характарыстыкі невыкарыстоўваемых аб’ектаў дзяржаўнай уласнасці, якія прапануюцца да адчужэння, паведаміла начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Т.Г. Дземчанка. Яна таксама спынілася на спосабах і ўмовах прадастаўлення жадаючым з ліку прадпрымальнікаў гэтых аб’ектаў – арэндзе, продажу, выкупе.



Віктар МІХАЙЛАЎ.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *