Пад неаслабным кантролем

Законнасць і парадак

У мэтах аздараўлення аператыўнай абстаноўкі, узмацнення кантролю за паводзінамі асоб, маючых судзімасць, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і ў нашым раёне ў прыватнасці ў перыяд з 4 па 13 красавіка праводзіўся спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Нагляд». У мерапрыемстве, акрамя  крымінальна-выканаўчай інспекцыі,  былі задзейнічаны амаль усе службы РАУС.



На ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі састаяць асобы, асуджаныя да мер пакарання, не звязаных з пазбаўленнем волі, асобы, вызваленыя ўмоўна-датэрмінова з месц пазбаўлення волі, і асобы, якія маюць не знятую або непагашаную судзімасць, якім пакаранне ў выглядзе пазбаўлення (абмежавання) волі заменена больш мяккім пакараннем. Па стану на 1 красавіка ў нашым раёне налічваецца 391 чалавек гэтых катэгорый, праверана ў ходзе спецмерапрыемства 267.



Згодна з рабочым планам правядзення аперацыі “Нагляд” зроблены аналіз рэцыдыўнай злачыннасці на тэрыторыі раёна, падрыхтаваны спіскі састаячых на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі – жыхароў горада і сельскіх населеных пунктаў, якія належаць прэвентыўнаму нагляду. 



 Выдадзены 2 прадпісанні  асобам, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову агульнага тыпу, але не працуюць, аб пастаноўцы на ўлік ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. За час правядзення аперацыі “Нагляд” з дапамогай сектара па занятасці было працаўладкавана 7 асоб, якія састаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі.



Да трох асуджаных з укаранёнымі антыграмадскімі поглядамі і звычкамі, злосных парушальнікаў парадку і ўмоў  адбывання пакарання і ў сувязі з тым, што метад пераканання не прыносіць карысці,за ўхіленне ад адбывання пакарання ўзбуджаны крымінальныя справы.


В. ЛІБЕРТ, старшы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *