Па новай тэхналогіі

Сельское хозяйство

Даўно вядома, што кукуруза – каштоўная кармавая культура, а кукурузны сілас з’яўляецца адным з самых эфектыўных і пажыўных складаемых рацыёну харчавання жывёлы. Аднак шэраг гаспадарак Мазырскага раёна і ў першую чаргу знакаміты саўгас «Зара»­­­­ пайшлі яшчэ далей і знайшлі спосаб намнога павысіць кормааддачу гэтай культуры: пры ўборцы кукурузы не толькі здрабняюцца сцябліны і лісты, але і адначасова дамалочваецца зерне з пачаткаў.


 


Такім чынам, размалочанае зерне аўтаматычна дадаецца ў састаў закладваемай сіласнай масы, у разы ўзбагачаючы яго пажыўнымі рэчывамі. Да таго ж, кукурузны сілас, нарыхтаваны па такой тэхналогіі, больш ахвотна паядаецца жывёлай і ў канчатковым выніку гэта станоўча адбіваецца на паказчыках работы жывёлагадоўчай галіны – узрастаюць і надоі ад кароў, і прывагі на адкорме БРЖ.



Мазырскі вопыт уборкі кукурузы зараз актыўна ўкараняецца ў гаспадарках вобласці. Гэтай тэме быў прысвечаны раённы семінар-вучоба кіраўнікоў, галоўных інжынераў і галоўных аграномаў гаспадарак раёна, адказных за нарыхтоўку кармоў, трактарыстаў-машыністаў, спецыялістаў райсельгасхарчу і вучэбна-курсавога камбіната, які прайшоў у мінулую пятніцу на базе сельгаспрадпрыемства «Судкова».



Адкрываючы мерапрыемства, старшыня раённага выканаўчага камітэта А.В. Бічан падкрэсліў важнасць забеспячэння сытнай зімоўкі грамадскага статка, да пачатку якой засталіся лічаныя тыдні. На думку кіраўніка раёна, закладка кукурузнага сіласу па новай тэхналогіі ў многім павінна дапамагчы ў вырашэнні гэтай задачы.
Улічваючы, што разам з уборкай кукурузы пачалася ўборка цукровых буракоў і бульбы, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А.Р. Варабей завастрыў увагу прысутных на важнасці рацыянальнага размеркавання тэхнікі і механізатарскіх кадраў.



Галоўны інжынер райсельгасхарчу А.В. Калыхан праінфармаваў аб тым, што на ўборцы кукурузы ў гаспадарках раёна заняты 13 адзінак камбайнаў УЭС-2-250А, 7 камбайнаў К-Г-6, 4 «Ягуары» і адзін КВК-800. Усе яны аснашчаны спецыяльнымі устаноўкамі для дамалочвання зерня (канкрэкерамі). Пытанні тэхналагічнай настройкі і рэгуліроўкі кормаўборачных камбайнаў на ўборцы кукурузы асвятліў выкладчык дылерскага цэнтра ААТ «Мазыраграпрамзабеспячэнне» Ю.У. Гвоздзь.



На кукурузным палетку КСУП «Судкова» работу па новай тэхналогіі ўборкі кукурузы прадэманстравалі механізатары з гэтай гаспадаркі, а таксама з «Хойніцкага Аграсервіса» і агракамбіната «Віць».



Віктар НАЗАРАНКА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *