Набылі і забыліся


Сучасныя сістэмы ацяплення павінны функцыяніраваць на якасным узроўні. Гэта значыць, колькасць цяпла, якое падаецца на кожны будынак, павінна вызначацца патрэбай у адпаведнасці  з патрабуемымі тэмпературнымі параметрамі. Гэтыя патрабаванні могуць забяспечыць толькі комплексныя аўтаматызаваныя сістэмы ацяплення, аснашчаныя прыборамі ўліку спажытай цеплавой энергіі і  рэгулятарамі тэмпературы.

Аўтаматызацыя сістэм ацяплення дазваляе: эканоміць больш за 20 працэнтаў цеплавой энергіі за кошт зніжэння тэмпературы паветра ў ацяпляемых памяшканнях у нерабочы час, святочныя і выхадныя дні і ў залежнасці ад кліматычных умоў; падтрымліваць аптымальныя гідраўлічныя рэжымы сістэм; аптымальныя тэмпературныя рэжымы непасрэдна ў памяшканнях (пры ўстаноўцы аўтаматычных радыятарных тэрмарэгулятараў вентыльнага тыпу).

У сістэмах ацяплення будынкаў раёна ўстаноўлена 5 тэрмарэгулятараў, але не эксплуатуецца ніводны (у вучэбным корпусе  ДПТВ-183, раённым вузле паштовай сувязі, аддзеле статыстыкі, СДЮШАР, аддзеле адукацыі райвыканкома). Асноўная прычына таго, што прыборы бяздзейнічаюць, простая: затраціўшы больш за 4 мільёны рублёў на ўстаноўку аднаго сучаснага рэгулятара, здольнага акупіць усе затраты на ўстаноўку на працягу 5 месяцаў, пасля чаго прыносіць рэальную эканомію цеплаэнергіі, прадпрыемствы не выдзяляюць сродкаў на элементарную пусканаладку і тэхабслугоўванне.

Раённая інспекцыя Энерганагляду звяртае ўвагу кіраўнікоў прадпрыемстваў на неабходнасць прывядзення ў спраўны стан рэгулятараў пры падрыхтоўцы да работы ў ацяпляльны перыяд 2009-2010 гадоў. Запланаваўшы ўстаноўку і наладку гэтых устройстваў сёлета, неабходна ўлічваць той факт, што настройка прыбораў робіцца пры сярэднядзённай тэмпературы -5 градусаў.


А. КРУГАЎ, дзяржінспектар раённай інспекцыі Энерганагляду.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *