На палях раёна

Сельское хозяйство

НАРЫХТОЎКА КАРМОЎ



Не спадае напружанне на восеньскіх палетках гаспадарак раёна. Па-ранейшаму працягваецца сезон нарыхтоўкі кармоў, і адчувальную прыбаўку кармавому балансу дае ўборка кукурузы на сілас. Па стану на 30 верасня ў раёне ўбрана 4600 гектараў кукурузы з 6363, у траншэі закладзена 81664 тоны паўнацэннага і пажыўнага кукурузнага сіласу.
Усяго ў раёне на гэты ж дзень закладзена 48724 тоны сенажу (план – 49300 т), 85339 тон сіласу (123000 т), нарыхтавана 7856 тон (7600 т) сена. У разліку на ўмоўную галаву жывёлы назапашана 28,51 цэнтнера кармавых адзінак. У адпаведным перыядзе мінулага года гэты паказчык складаў 22,93 ц к.а.



Найбольш трывалую кармавую базу на будучую зімоўку пакуль што маюць сельгаспрадпрыемствы «Аравічы» (43,95 ц к.а. на ўмоўную галаву), «Веляцін» (32,04 ц к.а.) і «Судкова» (30,83 ц к.а.).


 


СЯЎБА АЗІМЫХ
Першымі ў раёне завяршылі сяўбу азімых збожжавых культур хлебаробы ААТ «Хойніцкі Аграсервіс», якія ў мінулы чацвер дасеялі апошнія гектары з 710 планавых. Зусім не многа засталося пасеяць і сельгаспрадпрыемству «Аравічы»: тут сяўба праведзена на 1318 гектарах з 1415 (93 %).
Па гэтаму віду восеньскіх палявых работ не спяшаюцца ў агракамбінаце «Віць», дзе азімымі збожжавымі засеяна толькі 38% плошчаў (427 з 1120 гектараў). Тое ж самае можна сказаць і пра падрыхтоўку глебы – ворыва пад сяўбу тут праведзена толькі на 444 гектарах.


 



УБОРКА КУКУРУЗЫ НА ЗЕРНЕ
Механізатары сельгас-прадпрыемства «Веляцін» першымі ў раёне завяршылі ўборку кукурузы на зерне: тут убраны ўсе 50 гектараў, адведзеных для гэтай мэты плошчаў. У «Аграсервісе» ўбрана 105 гектараў з 250, а ўсяго па раёну ўборка кукурузы на зерне завершана на больш чым чвэрці адведзенай плошчы – 235 гектарах з 952. Сярэдняя ўраджайнасць пакуль што складае 47,1 цэнтнера з гектара. І ў гэтым плане вызначылася сельгаспрадпрыемства «Веляцін», дзе кожны гектар кукурузы даў роўна па 60 цэнтнераў зерня.



Па аператыўных даных райсельгасхарчу.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *