З адкрытай душой


За перыяд дэпутацкай дзейнасці дырэктар Паселіцкай сярэдняй школы, дэпутат па Паселіцкай выбарчай акрузе Галіна Віктараўна Окунева імкнулася любым магчымым спосабам аказаць пасільную дапамогу ўсім, хто да яе звяртаецца.

Адной з такіх стала жыхарка в. Мархлеўск Я.А. Лабада. Жанчына ўдастоена звання Маці-гераіні і Героя Сацыялістычнай Працы. Але ж так здарылася, што пасведчанні згарэлі, з-за чаго і пенсію ёй налічвалі без грашовай надбаўкі. Яна папрасіла дэпутата дапамагчы аднавіць знішчаныя агнём дакументы. Для гэтага спатрэбілася звярнуцца ў многія ведамствы. Намаганні апраўдаліся.

На гэтым тыдні Г.В. Окунева зноў навясціла Яніну Адамаўну, каб даведацца, як яна цяпер жыве, што хвалюе.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *