Машынныя двары – у парадак, тэхніку – на захоўванне

Сельское хозяйство

Рашэннем райвыканкама № 1013 ад 14.10.2011 ў раёне да 25 лістапада праводзіцца агляд па добраўпарадкаванню машынных двароў, гатоўнасці рамонтна-абслуговай базы сельскагаспадарчых прадпрыемст-ваў для работы ў зімовых умовах і падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да вясенне-палявых работ 2012 года. Зацверджаны састаў раённай камісіі. Яе ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу А.Р. Варабей.



У ходзе раённага агляду правяраецца:
— наяўнасць і стан майстэрні, пункта тэхнічнага абслугоўвання, гаражоў для трактараў і аўтамабіляў, павецяў, пляцовак для кароткачасовага і працяглага захоўвання сельскагаспадарчай тэх-нікі і стан захоўвання машын;
— наяўнасць і стан асобна выдзеленых сектараў і пляцовак для стаянкі рабочых машын, трактараў, аўтамабіляў, размяшчэння тэхнікі, чакаючай рамонту, раздзелкі і захоўвання металалому, пагрузкі і разгрузкі машын, тэхналагічнай настройкі і рэгуліроўкі машын і агрэгатаў, пастоў вонкавага мыцця машын;
— наяўнасць і стан складоў запасных частак, тэхнічных абменных пунктаў вузлоў і агрэгатаў;
— наяўнасць і стан кантрольна-прапускнога пункта з агляднай ямай, агроджванне машыннага двара, уліку выхаду і вяртання трактараў і аўтамабіляў на месцы стаянак, кантролю за іх тэхнічным станам;
— наяўнасць і стан вытворча-бытавых памяш-канняў для механізатараў, вучэбнага класа-кабінета па тэхніцы бяспекі, бяспецы дарожнага руху і вытворчай санітарыі, пакоі для медыцынскага абследавання  фізічнага стану вадзіцеляў і механізатараў;
— правядзенне дэфектоўкі машын, падлягаючых рамонту, зняцце з іх і здача ў рамонт вузлоў і агрэгатаў на рамонтныя прадпрыемствы;
— стан работы з тэхнікай у гарантыйны тэрмін эксплуатацыі, па ўліку выкананых дэфектаў, адмоў і яе ўзнаўленню;
— наяўнасць загадаў аб арганізацыі гарантыйнай і прэтэнзійна-іскавой работы ў гаспадарцы;
— арганізацыя ўліку паведамленняў аб адмовах у гарантыйны тэрмін эксплуатацыі, выкліку прадстаўніка інспекцыі дзяржаўнага тэхнічнага нагляду;
— улік і афармленне актаў-рэкламацый, прэтэнзій і іскаў на вяртанне страт ад прастояў у гарантыйны тэрмін эксплуатацыі;
— арганізацыя рамонту сельгастэхнікі ў гаспадарцы і аплата працы за своечасовы і якасны рамонт;
— прыгоднасць сельскагаспадарчых машын да далейшай эксплуатацыі, іх дэфектоўка і апрыходаванне годных для рамонту і выкарыстання вузлоў і агрэгатаў на склад.
Ацэнка гаспадарак праводзіцца па 5-бальнай сістэме.



Для ўзнагароджвання пераможцаў сярод гаспадарак устаноўлены тры прызавыя месцы. Акрамя Ганаровых грамат райвыканкама, за першае месца прадугледжана грашовая прэмія ў памеры 30 базавых велічынь, за другое – 20 і за трэцяе – 10 базавых велічынь. 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *