Вольга Барысенка – лепшы памочнік пракурора ў краіне

Тэрыторыя моладзі

З добрай навінай да нас у рэдакцыю прыйшла хайнічанка Галіна Аляксандраўна Барысенка. Яна падзялілася радасцю аб тым, што яе дачка Вольга Барысенка, якая закончыла гарадскую сярэднюю школу № 1, а затым у 2015-м – юрыдычны факультэт Віцебскага дзяржуніверсітэта з чырвоным дыпломам, дасягнула на сваім першым рабочым месцы высокай працоўнай перамогі.

Па выніках работы ў якасці памочніка пракурора Міёрскага раёна за мінулы год яна прызнана лепшай у нашай краіне. Гэта стала вядома ў ходзе пасяджэння выніковай калегіі Генеральнай пракуратуры ў Мінску пад старшынствам генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь А.У. Канюка.
У пацвярджэнне Вользе ўручылі памятны вымпел.
Шчыра ганарымся нашай зямлячкай!

Ірына Лукашэнка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *