Кіёск не пераехаў, а стаў роўна


На мінулым тыдні нашы чытачы тэлефанавалі ў рэдакцыю, каб высветліць, куды знянацку пераязджае кіёск «Гомельаблсаюздрук», што на прыпынку «Дружба» горада.

Мы выехалі на месца. Сапраўды, да кіёска пад’ехаў кран, які на некаторы час падняў яго ўверх. Але не для таго, каб перавезці.

Як патлумачыла начальнік Хойніцкага ўчастка УП «Гомельаблсаюздрук» А.І. Карэльская, канцоўка мінулай зімы была багатай на снег, які вясной пераўтварыўся ў возера вакол газетнай міні-крамы. Вада вымыла зямлю з аднаго боку, таму збудаванне нахілілася, а металічныя дзверы перакасіла.
Гэтыя праблемы і выпраўлялі на мінулым тыдні.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *