Нагадалі алгарытм дзеянняў пры пажары

Службы информируют

У нашым раёне праходзіць рэспубліканская акцыя «Выхад ёсць!», мэтай якой з’яўляецца забеспячэнне пажарнай бяспекі і зніжэнне рызыкі ўзнікнення надзвычайных сітуацый.

Актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі сумесна з работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведваюць сацыяльна-культурныя аб’екты горада.

Чарговы паход адбыўся ў кінатэатр «Юбілейны», дзе выратавальнікі з дзецьмі правялі прафілактычнае мерапрыемства. Работнікі аддзела праверылі стан пажарнай бяспекі на аб’екце, наяўнасць доступу да эвакуацыйных выхадаў, а таксама наяўнасць і дзеянне першасных сродкаў пажаратушэння.

Хлопцы і дзяўчата нагадалі працаўнікам кінатэатра алгарытм дзеянняў пры пажары, правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння і заклікалі іх выконваць не толькі на працоўным месцы, але і ў побыце. у месцах адпачынку і на прыродзе.

Па інфармацыі РАНС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *