Стаўка – на актыў


У Барысаўшчанскім сельсавеце адбылося сумеснае пасяджэнне дзвюх камісій раённага Савета дэпутатаў: па аграрных пытаннях, рацыянальнаму выкарыстанню зямельных і прыродных рэсурсаў, добраўпарадкаванню і экалогіі і пастаяннай мандатнай і па пытаннях законнасці, правапарадку, мясцовага кіравання і самакіравання. Пасля чаго прайшло пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў.



Разгледжана пытанне «Аб стане работы па добраўпарадкаванню і паляпшэнню санітарнага стану населеных пунктаў Алексіцкага і Барысаўшчанскага сельсаветаў». Старшыня райсавета Г.В. Бондар заклікала ўсіх да адказнага стаўлення ў справе навядзення парадку. Няхай не паўсюдна яшчэ красуецца новая агароджа, але трава і каля старой агароджы падкошана павінна быць абавязкова. Таблічкі з надпісам «Дом узорнага парадку» павінны вывешвацца па лепшых у плане санітарнага парадку адрасах.
Каб паўплываць на псіхалогію ўтрыманцаў, адкрываць Амерыку старшыням сельвыканкамаў, службам райвыканкама не трэба – неабходна толькі выдаць па першаму разу прадпісанне, пракантраляваць выкананне, калі парушэнне не ўхілена – скласці пратакол і аштрафаваць. Іншага выхаду няма, як караць рублём тых, хто парушае правілы ўтрымання домаўладанняў і тэрыторый каля іх. 



Пры разглядзе праводзімай работы па ўдасканальванню дзейнасці органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання прызнана, што гарадскія ўпаўнаважаныя адстаюць ад сваіх калег з вёсак у справе правядзення растлумачальнай работы з насельніцтвам па пытаннях добраўпарадкавання, таму наспела неабходнасць арганізаваць з імі вучобу-нараду. Стаўка ў любой справе  павінна рабіцца на актыў.



На пасяджэнні прэзідыума райсавета ўся ўвага была скіравана на вырашэнне камунальнай службай пытанняў жыццезабеспячэння сельскага насельніцтва. Вырашана пры падтрымцы старшынь сельвыканкамаў да 1 кастрычніка забяспечыць КЖУП «Хойніцкі камунальнік» заключэнне з насельніцтвам дагавораў на вываз цвёрдых бытавых адходаў. Да гэтага ж часу КЖУП «Хойніцкі камунальнік» неабходна прывесці ў эстэтычны выгляд шахтныя калодзежы, што на іх балансе. У кароткія тэрміны кіраўніцтву эксбазы «Стралічава» неабходна перадаць на баланс «Хойніцкага камунальніка» воданапорную вежу, пасля чаго прадпрыемства будзе выстаўляць плацяжы мясцоваму насельніцтву за спажытую ваду, бо да гэтага часу ўсе бясплатна ёй карыстаюцца. Намесніку старшыні райвыканкама А.П. Гура неабходна звярнуцца ва ўпраўленне ЖКГ аблвыканкама з хадайніцтвам аб уключэнні ў Праграму будаўніцтва на 2013 год аб’ектаў рэканструкцыі водаправодных сістэм у Судкове, Казялужжы, Вялікім Боры.



Ірына ЛУКАШЭНКА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *