Ніхто не забыты, нішто не забыта!


Напярэдадні вялікага свята Перамогі ў раёне прайшлі розныя тэматычныя мерапрыемствы з удзелам ветэранаў.

На цэнтральнай плошчы райцэнтра прайшло ўрачыстае адкрыццё велапрабегу, прымеркаванага да Дня Перамогі і памяці герояў-даватарцаў, якія загінулі пры вызваленні Хойніцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пасля слоў наказу старшыні раённай ветэранскай арганізацыі М.С. Скрыпчанкі, выступлення арганізатараў мерапрыемства веласіпедысты дружна націснулі на педалі і адправіліся ў дарогу. Пл. Леніна – аб’язная дарога (н.п. Малішаў) – помнік даватарцам – вул. Калесніка – пл. Танкістаў – пл. Леніна – такі маршрут давялося пераадолець на двухколавым сродку перамяшчэння вучням і настаўнікам школ раёна і ДПТВ-183, прадстаўнікам БРСМ на чале з начальнікам аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкома М.В. Раманенкам.

А ветэраны накіраваліся ў райвыканком на сустрэчу з кіраўніцтвам раёна і членамі БРСМ. Старшыня райвыканкома А.В. Бічан сардэчна павіншаваў абаронцаў Айчыны і падзякаваў ім за мужнасць, стойкасць і патрыятызм у ваенны і мірны час. У цёплай абстаноўцы за кубачкам духмянага чаю вялася шчырая размова пакаленняў. У канцы сустрэчы ўсім ветэранам былі ўручаны цудоўныя падарункі, зробленыя рукамі выхаванцаў і работнікаў ЦТДіЮ.


Наталля Чэкан


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *