Незвычайны маршрут па мележаўскай зямлі

Год малой радзімы Образование

 

У рамках Года малой радзімы ў нашай установе адукацыі быў арганізаваны велапрабег па маршруту Глінішча-Алексічы-Каранёўка.

Мэтай правядзення мерапрыемства з’яўлялася не толькі арганізацыя вольнага часу, прапаганда здаровага ладу жыцця, але ў першую чаргу – выхаванне пачуцця патрыятызму сярод моладзі.

Вучні 4-10 класаў пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя М.В. Раманенкі з лёгкасцю пераадолелі даволі доўгую дыстанцыю, якая больш нагадвала веласіпедную экскурсію, чым велапрабег.

І як бы лёгка ці цяжка ні даліся ўдзельнікам гэтыя кіламетры, але кожны з іх у гэты дзень здзейсніў свой маленькі подзвіг. Да фінішу рабяты дабраліся з выдатным настроем – велапрабег атрымаўся пазнавальным і самабытным.

М. МАЙСЕЕНКА,намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Глінішчанскай СШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *